В Бешенковичах вспомнили лучшие пионерские традиции

Важное Мы -- молодые

13 верасня 2018 года самая масавая дзіцячая арганізацыя краіны — грамадскае аб’яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» адсвяткавала свой дзень нараджэння — 28 гадоў з дня самавызначэння арганізацыі.

Піянеры нагадалі людзям старэйшага пакалення пра дзейнасць ГА «БРПА».

Пра сваю самастойную дзейнасць Піянерыя Беларусі заявіла 13 верасня 1990 года на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень быў прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў. Менавіта 13 верасня прынята лічыць днём нараджэння ГА «БРПА», хоць адлік сваёй гісторыі піянерскі рух Беларусі вядзе з 1922 года. У той час Усесаюзная піянерская арганізацыя насіла імя У. І. Леніна.

Як вядома, скарбонка слаўных спраў піянераў-герояў папаўняецца з года ў год толькі светлымі і радаснымі падзеямі, бо хлопцы і дзяўчаты, на грудзях у якіх ззяюць чырвона-зялёныя гальштукі, заўсёды былі і застаюцца прыкладам для аднагодкаў, яны гатовыя прыйсці на дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

У гэты святочны дзень юныя бешанкавічане таксама вырашылі праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, аддаць даніну памяці гісторыі, успомніць лепшыя традыцыі самага масавага дзіцячага грамадскага аб’яднання ў краіне. А каб па-піянерску адзначыць дзень нараджэння арганізацыі, на цэнтральнай плошчы г. п. Бешанковічы сабраліся 13 самых ініцыятыўных членаў ГА «БРПА» з СШ №1 і №2 райцэнтра, гімназіі-інтэрната на чале з раённым старшынёй па піянерскім руху Ю. С. Курмель.

Піянеры ўсклалі кветкі да помніка У. І. Леніна, а затым правялі акцыю «З днём нараджэння, Піянерыя!». Актывісты раздавалі землякам лістоўкі, віншавалі з днём нараджэння»БРПА» і такім чынам нагадвалі ўсім пра іх дзяцінства і юнацтва.

За справу ўзяліся дружна!

— Сённяшняе свята асаблівае, бо мы адзначаем яго ў Год малой радзімы, — падвяла вынік акцыі Ю. С. Курмель, звяртаючыся да хлопцаў і дзяўчат. — Абавязак кожнага з нас памятаць гісторыю сваёй краіны, выбіраць з яе лепшае і перадаваць гэты вопыт наступным пакаленням. Вопытам такога роду з’яўляецца і тое, што сёння адбываецца на гэтай плошчы. Паглядзіце, які прыгожы сёння наш гарпасёлак, і памятайце, што менавіта ад вас залежыць, якім будзе будучыня нашай малой радзімы.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *