В Островно открылся аграрный класс

Актуально Новости района Образование

У школах Віцебскай вобласці з 1 верасня пачалі працаваць больш за 20 аграрных класаў, створаных на базе 10-х класаў.

У Бешанковіцкім раёне аграрны клас з ухілам на вывучэнне хіміі і біялогіі адкрыты ў Астровенскай д/сад-СШ, у ім навучаюцца 3 старшакласнікі. Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у ліпені 2018 года зацвердзіла вучэбную праграму факультатыўнага занятку «Уводзіны ў аграрныя прафесіі» для вучняў 10-11-х класаў устаноў адукацыі.

Праграма факультатыва разлічана на 140 гадзін. Першы блок ахоплівае перыяд навучання ў 10-м класе і прысвечаны ўвядзенню ў аграрную вытворчасць. Другі блок уключае пытанні аграрнай вытворчасці. У праграме запланаваны практычныя заняткі, якія прадугледжваюць правядзенне семінараў, экскурсій, выязных заняткаў.
Курыраваць навучанне школьнікаў у аграрным класе ў Астроўне будуць выкладчыкі УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».
Выпускнікі агракласа вывучаць мір сельскагаспадарчых раслін і жывёл. Яны атрымаюць уяўленне пра тэхналогіі вытворчасці і ўмовы захоўвання сельгаспрадукцыі, селекцыю, біятэхналогіі, экалогію, ветэрынарыю, генетыку, а таксама пра тэхналагічнае забеспячэнне сельгасвытворчасці, увогуле азнаёмяцца з дзяржаўнай палітыкай развіцця аграпрамысловага комплексу краіны. Школьнікі будуць умець класіфікаваць кармавыя, тэхнічныя, пладовыя, ягадныя культуры, лекавыя і эфірнамаслічныя расліны. Яны вывучаць пароды буйной рагатай жывёлы, авечак, коз, свіней, коней, трусоў, пушных звяроў і птушак.

Праз факультатыўныя заняткі старшакласнікі даведаюцца пра сучасную сельскую гаспадарку, што немалаважна для прыняцця рашэння пры выбары будучай прафесіі. Акрамя таго, выпускнікі такога класа будуць мець магчымасць паступаць у аграрныя вну на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на ільготных умовах.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *