Фортуна на Кубке Бешенковичского района по шахматам улыбнулась Игорю Бавтовичу

Спорт

Кубак раёна па шахматах прайшоў на гарадскім стадыёне на мінулым тыдні. Мясцовыя майстры шахматнай дошкі правялі моцны турнір: стваралі небяспеку на каралеўскім флангу, вялі змаганне за цэнтр і г. д.

Нядаўнія сапернікі дзякуюць за годную гульню і віншуюць з перамогай.

Дзевяць тураў напружанай барацьбы, падчас якіх калі ў кагосьці і была перавага белымі, то не настолькі відавочная, каб сапернік не здолеў выправіць сітуацыю. Самыя ж цікавыя падзеі разгарнуліся ў дзясятым – вырашальным – туры. Большасць гульцоў ужо завяршылі свае партыі. За сталом засталіся двое: В. В. Дзеравяшкін і П. Я. Галыня. Усе астатнія сабраліся вакол іх і, стаіўшы дыханне, назіралі за барацьбой. Хвалявання і азарту дадаваў той факт, што ў абодвух амаль скончыўся час. Аднак ніхто не меў намеру капітуляваць. Усё вырашыў выпадак: у Віталя Васільевіча выйшаў час.

Зрэшты, турнір на гэтым не скончыўся, бо ўзнікла новая нечаканасць: двое з нядаўніх сапернікаў – В. В. Дзеравяшкін і І. Д. Баўтовіч – прэтэндавалі на першае месца. Яны мелі аднолькавую колькасць балаў і ў асабістай сустрэчы згулялі 1:1. Прыйшлося аматарам шахмат гуляць дадатковую партыю, што ім, несумненна спадабалася. Весці гульню белымі выпала Віталю Васільевічу. Барацьба ішла хутка. Кожны ведаў свае магчымасці (і адзін, і другі не аднойчы былі ў ліку пераможцаў) і не паддаваўся паніцы. Але на гэты раз фартуна ўсміхнулася І. Д. Баўтовічу. В. В. Дзеравяшкін, адпаведна, заняў другое месца, а П. Я. Галыня – трэцяе.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *