Форум регионов Беларуси и России прошёл в Могилёве

Актуально Главное Тема недели

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Магілёве 10-12 кастрычніка. Галоўнай яго падзеяй стала пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва» з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Ідзе пасяджэнне секцыі.

Пасяджэнні секцый, што прайшлі 11 кастрычніка, былі прысвечаны пяці асноўным напрамкам: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

Падчас форуму прайшло пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча і старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка з кіраўнікамі рэгіёнаў дзвюх краін.  Упершыню на палях форуму прайшоў Савет дзелавога супрацоўніцтва, дзе асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння і сумесныя праекты абмеркавалі кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.

На форум сабраліся больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расіі, 17 кіраўнікоў прадстаўнічых органаў улады расійскіх рэгіёнаў. Усяго ў асноўных і спадарожных мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек. Форум праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі.

Менавіта ў рэгіёнах Беларусі і Расіі пачынаецца мноства вытворчых і тэхналагічных ланцужкоў па выпуску сумеснай прадукцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Цяпер больш як 8 тыс. прадпрыемстваў дзвюх дзяржаў звязаны вытворчай кааперацыяй. — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. –

У Беларусі амаль 3 тыс. арганізацый з расійскім статутным капіталам. У Расіі зарэгістравана прыкладна 50 сумесных вытворчасцей, створана каля 160 суб’ектаў тавараправоднай сеткі з беларускім капіталам. Гэта сотні тысяч рабочых месцаў, што ў цяперашні час з’яўляецца пэўным дасягненнем».

    Падпісана каля 80 дагавораў аб супрацоўніцтве з 36 суб’ектамі Расійскай Федэрацыі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі застаюцца Масква і Санкт-Пецярбург, рэспублікі Татарстан і Башкортастан, Пермскі край, а таксама Бранская, Калужская, Маскоўская, Смаленская і Цюменская вобласці. Аб’ём гандлю з гэтымі рэгіёнамі складае больш за 70 працэнтаў беларуска-расійскага тавараабароту. Гэта вельмі высокі вынік, але важна наладзіць такі ж тэмп супрацоўніцтва і з іншымі суб’ектамі Расійскай Федэрацыі і для гэтага  ёсць усе неабходныя інструменты.

Прэзідэнт Беларусі бачыць рэалізацыю вытворча-кааперацыйных праектаў у машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, харчовай, лёгкай прамысловасці. Яшчэ адным перспектыўным напрамкам з’яўляецца развіццё ўзаемадзеяння ў будаўнічай сферы. У Расіі ствараюцца кластары, індустрыяльныя паркі, тэрыторыі апераджальнага развіцця. Беларусь гатова і павінна ўдзельнічаць у такіх праектах. Акрамя таго беларускі лідар адзначыў супрацоўніцтва ў АПК як найбольш важнае пытанне ў гандлі з Расіяй.

Але не толькі эканоміка ляжыць у аснове беларуска-расійскіх узаемаадносін. Наступныя два гады стануць знакавымі для нашых братэрскіх народаў: мы разам будзем адзначаць 75 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзе Вялікай Перамогі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што на прыкладзе подзвіга савецкіх салдат трэба выхоўваць новае пакаленне грамадзян Беларусі і Расіі сапраўнымі патрыётамі, і тут жа кіраўнік нашай дзяжавы прапанаваў наступны Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвяціць маладзёжнай тэматыцы.

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін праілюстраваў лічбамі глыбіню эканамічнай інтэграцыі нашых краін:

– Беларусь займае першае месца па аб’ёме тавараабароту ў гандлі Расіі з краінамі СНД, а прыкладна палавіна ўсёй беларускай экспартнай прадукцыі пастаўляецца на расійскі рынак. У мінулым годзе тавараабарот павялічыўся амаль на чвэрць і дасягнуў 32,4 млрд долараў. У студзені-жніўні бягучага года прыбавіў яшчэ 14,5% . Нам цалкам пад сілу вывесці ўзаемны гандаль на ўзровень 50 млрд долараў. Для параўнання: аб’ём гандлю Расіі і Індыі, насельніцтва якой больш за 1 млрд чалавек, складае каля 10 млрд долараў.   Гэта сведчыць аб узроўні нашай кааперацыі.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі запомніўся як колькасцю яго ўдзельнікаў, так і заключаных на ім дагавораў. Беларусь і Расія падпісалі балансы аб пастаўках прадукцыі АПК на 2019 год. Наша краіна на будучы год плануе паставіць у Расію каля 320 тыс. т мясной прадукцыі, або на 11%ў больш за ўзровень 2018 года. Аб’ёмы паставак малочнай прадукцыі таксама вырастуць – да 3,7 млн т, або на 2,6%. Беларускія прамыслоўцы падпісалі кантракты на пастаўку прадукцыі ў Расію на 335 млн долараў. А ў цэлым на форуме падпісана больш за 70 рэгіянальных пагадненняў.

Па матэрыялах БелТА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *