В Бешенковичском районе ведётся ремонт памятников

Актуально Важное

Штогод у Бешанковіцкім раёне праводзяцца работы па рэканструкцыі і захаванні помнікаў, мемарыяльных дошак у належным стане. Мэта гэтых мерапрыемстваў – захаваць памяць пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі нашу Радзіму, праявіўшы незвычайныя мужнасць і стойкасць у барацьбе з ворагам.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, разлічанай на 2015–2020 гады, у верасні-кастрычніку 2018 года такія работы арганізаваны на шасці мемарыялах раёна.

Сіламі ПМС, напрыклад, абноўлены брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у в. Навасёлкі і індывідуальная магіла партызана Івана Васільевіча Гарбачова ў в. Луг. На днях завершаны работы па рамонце помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў у аг. Свяча. Меліяратары замянілі пастамент, перафарбавалі абеліск, паклалі плітку вакол мемарыяла і ўладкавалі прыступкі.
Рамонтам помнікаў гэтай восенню займаецца і ПМК-41. Прадпрыемства ўжо завяршыла работу на брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Скакуноўшчына і зараз задзейнічана яшчэ на двух аб’ектах.

Прыводзіцца ў парадак брацкая магіла ахвяр вайны ў в. Багданава, а таксама добраўпарадкоўваецца магіла невядомага салдата-разведчыка ў в. Пяцігарск. На апошнім аб’екце, напрыклад, плануецца замяніць надмагільную пліту, усталяваць плот і пакласці плітку вакол памятнага знака.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *