Білеты на спартыўныя спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў паступяць у продаж 1 снежня

Актуально Европейские игры в Минске -- 2019 Минск встречает II Европейские игры Спорт

Пастановай Савета Міністраў №751 ад 20 кастрычнiка 2018 года зацверджана Палажэнне аб парадку рэалізацыі білетаў на спартыўныя спаборніцтвы ў рамках правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года і цырымоніі іх адкрыцця і закрыцця.

Такім чынам, квіткі будуць прадаваць з 1 снежня 2018 па 30 чэрвеня 2019 года. Іх рэалізуе білетны аператар, а таксама турарганізацыі пры прадастаўленні імі турпаслуг з адначасовым продажам білетаў.

Таксама ўстаноўлены патрабаванні да афармлення квіткоў. Яны павінны быць надрукаваны на фірменным бланку і змяшчаць абавязковыя рэквізіты, сярод якіх найменне мерапрыемства на англійскай мове-«2 nd European Games 2019, Belarus, Minsk»; найменне мерапрыемства на рускай мове — «II Европейские игры 2019 года, Республика Беларусь, Минск»; сімволіка Еўрапейскіх гульняў; а таксама кошт і нумар білета.

Па адным квітку (копіі электроннаг білета) дапускаецца аднакратны ўезд у Беларусь толькі аднаго замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства. Акрамя таго, дакументам вызначана, што ў выпадку адмены Еўрапейскіх гульняў альбо пры адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь па падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, квіткі могуць быць ввернуты іх уладальнікамі. Пры гэтым кошт білетаў, роўны кошту іх набыцця, кампенсуецца.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: