Ловля сома обыкновенного запрещена в Бешенковичском районе

Актуально Общество Человек и природа

З 1 лістапада 2018 года па 31 сакавіка 2019 года ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці ўстанаўліваецца забарона на лоўлю сома звычайнага.
Як паведамілі ў Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, вылаў гэтага віду рыбы забаронены ўсімі прыладамі рыбалоўства, таксама забаронена знаходжанне з сомам звычайным на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *