Охота на зайца, куницу, хоря в Бешенковичском районе открывается с 3 ноября

Актуально Общество Человек и природа

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы лістапада, гэта значыць з заўтрашняга дня, і па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак дазволена паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога (жывёл любога полу і ўзросту).

Зайца-русака і зайца-беляка можна здабываць як ружэйным, так і безружэйным спосабамі. Ружэйнае паляванне на зайцоў дазволена спосабамі: з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, пры безружэйным паляванні – хартоў і лоўчых птушак.
Ружэйнае паляванне на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхара ляснога дазволена спосабам з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволенымі прыладамі ружэйнага палявання з’яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, наразная паляўнічая зброя калібра 5,6 мм, а таксама паляўнічыя сабакі – усё пароды, акрамя ганчакоў і хартоў. Пры безружэйным паляванні дазваляецца ўжываць пасткі (акрамя петляў).

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *