В Бешенковичском районе ведутся работы по увековечиванию памяти погибших

Актуально Важное К 75-летию освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Общество

Усяму свету вядома, як змагалася Беларусь з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Апынуўшыся на перадавой з фашызмам, беларускі народ разгарнуў на роднай зямлі небывалую па маштабах барацьбу з лютым ворагам.

Фото носит иллюстративный характер.

У агні загінуў кожны трэці наш суайчыннік, больш за 800 тысяч салдат і афіцэраў палеглі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Гітлераўцы знішчылі амаль 2,5 мільёна мірных грамадзян. Сотні тысяч памерлі ад ран і калецтваў.

У Бешанковіцкім раёне вядуцца работы па выкананні Дзяржаўнай праграмы на 2015–2020 гады па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах войнаў, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 года № 534.
На тэрыторыі раёна пахаваны 2792 героя вайны (2278 – вядомыя, 514 – невядомыя).

Па стане на 1 студзеня 2019 года, на Бешанковіччыне налічвалася 48 воінскіх пахаванняў, у тым ліку 33 брацкія магілы і 15 індывідуальных. За 2018 год увекавечаны 4 воінскія пахаванні (брацкая магіла ў вёсцы Сокарава Ульскага сельсавета, 3 індывідуальныя магілы ў вёсцы Вядзерава Астровенскага сельсавета), 33 –пахаваныя, з іх вядомыя толькі трое абаронцаў Айчыны.

Анжэла ЛЮДЫНА



Теги: