Вы можете стать автором девиза «Недели леса»

Актуально Важное Общество

З 13 па 20 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». Яе арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Галоўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, узмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У гэтым годзе мерапрыемства будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Упершыню ў рамках падрыхтоўкі да правядзення акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі прапаноўвае беларусам стаць аўтарамі дэвізу мерапрыемства. Асноўныя патрабаванні да слогана – ён павінен быць ёмістым і адлюстроўваць тэматычную накіраванасць акцыі.

Як паведамілі ў ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас», каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 6 сакавіка ўключна накіраваць свае прапановы на электронную пошту info@mlh.gov.by. У пісьме таксама неабходна ўказаць кантакты адпраўшчыка (мабільны тэлефон). Пасля заканчэння тэрміну прыёму дэвізаў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі апрацуе дасланыя варыянты, лепшы з якіх стане афіцыйным дэвізам мерапрыемства і будзе размешчаны на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі. Аўтар лепшага дэвізу, у сваю чаргу, атрымае ад арганізатараў акцыі памятны сувенір.

Святлана ВАРОШКА



Теги: