Бешенковичский БООР приглашает активистов к участию в акции «Чистый водоём»

Актуально Год малой родины Человек и природа

Установа «Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура» РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» абвясціла аб правядзенні акцыі «Чысты вадаём».

Фото носит иллюстративный характер.

Яна пройдзе ў нашым раёне з 11 па 19 красавіка і накіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжных зон водных аб’ектаў перад адкрыццём сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Прапануем членам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», навучэнцам раёна і ўсім неабыякавым да лёсу малой радзімы людзям далучыцца да акцыі і ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне берага ракі Заходняя Дзвіна ў межах г. п. Бешанковічы і возера Запольскае (в. Заполле) Бешанковіцкага сельсавета.

Даведкі можна атрымаць у дырэктара ўстановы «Бешанковіцкая раённая арганізацыйная структура» РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Валерыя Мікалаевіча Альшэўскага па нумары 8 (029) 219-72-30.

Анжэла ЛЮДЫНА



Теги: