Ансамбль «Весялуха» из Бешенкович покорил своим вокалом участников ІV международного фестиваля «Станица Брянская»

Конкурс Новости района Общество

Творчыя дарогі завялі бешанковіцкіх артыстаў ні далёка, ні блізка — у пасёлак Радзіца-Крылоўка, што ў Бранскай вобласці
Расійскай Федэрацыі, на ІV міжнародны фестываль традыцыйнай казацкай культуры «Станіца Бранская». Сёлета ён сабраў сотні ўдзельнікаў з розных рэгіёнаў Расіі, Беларусі і Украіны. Этнафестываль на ўсю Цэнтральную федэральную акругу адзіны ў сваім родзе, ён змог аб’яднаць розныя напрамкі казацкай спадчыны, традыцый, побыту і абрадаў, таму такая хуткая папулярнасць не здзіўляе. Сюды прыязджаюць казакі з усёй Расіі і блізкага замежжа, яны віртуозна валодаюць шашкай, упэўнена трымаюцца ў сядле і шануюць традыцыі сваіх продкаў.

Больш за 70 вакальных ансамбляў і салістаў радавалі гасцей свята сваёй творчасцю, народнымі і сучаснымі кампазіцыямі. Тут адбыліся спаборніцтвы па канкуры, адкрыты турнір па рубцы шашкай, джыгітоўка, паказальныя выступленні прафесійных наезнікаў, традыцыйны кірмаш народных рамёстваў, працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Шырока была прадстаўлена дэкаратыўна-прыкладная творчасць майстроў народных промыслаў, бойка ішоў гандаль сувенірнай прадукцыяй і вырабамі народных рамёстваў. Трэба сказаць, наша бешанковіцкая свістулька, што прывёз з сабой народны ансамбль народнай песні «Весялуха», таксама разышлася на «ўра». Вялікую цікавасць гледачоў і ўдзельнікаў фэсту выклікалі цымбалы (іх на імправізаванай пляцоўцы прадстаўляла Ганна Бурнэйка). Гучанне беларускага народнага інструмента ўсім прыйшлося даспадобы.

Дадому наша «Весялуха» вярнулася лаўрэатам І ступені: артысты выканалі дзве песні і сталі пераможцамі ў намінацыі «Вакальная творчасць». «Прымалі нас цёпла і нават запрасілі на фэст яшчэ, што таксама вельмі спадабалася, — расказала кіраўнік ансамбля Ірына Ігараўна Паўлоўская, узнагароджаная падзячным лістом за высокі ўзровень падрыхтоўкі калектыву. — Вялікі дзякуй хочацца сказаць нашай мясцовай уладзе за падтрымку. Мы толькі пачынаем выхадзіць на міжнародны ўзровень і ўжо маем такі вынік. Самі вельмі ўражаны і задаволены…»
Доўгі час «Весялуха» весяліць землякоў. Жадаем жа артыстам і далей праслаўляць родную бешанковіцкую зямлю.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *