К переписи населения в Бешенковичском районе подходят с особой ответственностью

Актуально Общество Перепись населения - 2019

Перапіс насельніцтва — значная падзея, якая зусім хутка пройдзе ў нашай краіне. І да яе падрыхтоўкі і правядзення неабходна падысці з усёй адказнасцю і сур’ёзнасцю. Такое меркаванне выказаў на арганізаваным у пачатку тыдня пасяджэнні раённай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года намеснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі.

Члены камісіі сабраліся, каб узгадніць спіс асоб, што прыцягваюцца ў якасці часовага перапіснога персаналу для падрыхтоўкі і правядзення перапісу насельніцтва ў Бешанковіцкім раёне. Ён сфарміраваны ў колькасці 23 чалавек (21 перапісчык, 1 загадчык перапіснога ўчастка і 1 памочнік загадчыка). Камісія таксама прааналізавала, што ўжо зроблена, на што неабходна звярнуць увагу і што яшчэ трэба зрабіць для паспяховага правядзення перапісу насельніцтва ў нашым раёне.

Нагадаем, што перапіс насельніцтва рэспублікі пройдзе з 4 па 30 кастрычніка бягучага года ў 3 этапы. З 4 па 18 кастрычніка праводзіцца інтэрнэт-перапіс і апытанне рэспандэнтаў на стацыянарных участках. Рэспандэнтам даецца магчымасць самастойна запоўніць перапісныя лісты з дапамогай спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў сетцы інтэрнэт або прыйсці на стацыянарны ўчастак і паведаміць інфармацыю пра сябе. З 19 па 20 кастрычніка працягваецца апытанне рэспандэнтаў на стацыянарных участках. Адначасова актуалізуюцца спісы адрасоў, якія неабходна наведаць перапісчыкам. І з 21 па 30 кастрычніка перапісчыкі правядуць вуснае апытанне па месцы жыхарства насельніцтва, якое не ўдзельнічала ў перапісе ў папярэднія дні.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *