В КСПУП «ДроздыАгро» Бешенковичского района приступили к уборке кукурузы

Актуально Заботы сельские

Царыцу палёў КСВУП “ДраздыАгра” на корм жывёле нарыхтоўваюць Алег Глушнёў, Ігар Апячонак і Дзмітрый Прапісноў.  

Старт сезону ўборкі далі працаўнікі ДП “ПалітаддзелецАгра” і КСВУП “ДраздыАгра”. Царыца палёў у раёне займае 2522 га. Усё лета яна радавала вока, і вось у верасні дачакалася сваёй чаргі. У Драздах, куды мы завіталі ў пачатку тыдня, кукурузнае поле — не лепшае, але пачалі работу рупліўцы менавіта з яго, перастрахаваліся: калі раптам пойдзе дождж, ніякая тэхніка сюды не зойдзе.

Да “КВК-800” мы пад’ехалі акурат у той момант, калі зялёная маса загружалася ў прычэп “МАЗа”, за рулём якога быў Ігар Апячонак, накіраваны на дапамогу з Чашнік. За штурвалам камбайна — Дзмітрый Прапісноў. Калі завяршылася ўборка збожжавых, механізатар уключыўся ў нарыхтоўку кармоў, з “КВК” у гэты час ён неразлучны. На “МТЗ-1221” адвозкай займаецца Алег Глушнёў (у першы ўборачны дзень мужчына перавёз 94 т), на аўтамашыне “МАЗ-555” шчыруе Мікалай Лашкоў.
— Агульная плошча палеткаў, занятых пад гэту культуру, складае 300 га. З першых 11 гектараў назапасілі амаль 183 тоны зялёнай масы, — расказвае галоўны аграном гаспадаркі Марына Сямёнаўна Гарбачова. — Ураджайнасць — 166 ц/га, мы чакалі большую, каля 200 ц/га, але ж гэта пачатак працы, ёсць лепшыя ўчасткі, дзе ўраджай расліны дазволіць павысіць паказчык. Усё яшчэ наперадзе!

Такі аптымістычны настрой і ўсведамленне важнасці кампаніі па нарыхтоўцы кармоў не могуць не радаваць. Забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы якаснымі кармамі на будучую зіму — справа агульная. Кожны працаўнік гэта ведае і стараецца працаваць з усіх сіл.
Кукурузны сілас на корм жывёле дае добрыя прывагі, а ў дойнага статка павышаецца малочная прадукцыйнасць, ды галоўнае ж — не толькі нарыхтаваць, але і захаваць. Падчас нашага візіту працаўнікі сельгаспрадпрыемства напаўнялі траншэю, разлічаную на 1000 т. На трамбоўцы задзейнічаны Анатоль Грыцкевіч і яго “К-701”. Работы па закладцы сіласу вядуцца няспынна, пакуль траншэя не запоўніцца. Што ж, пачатак пакладзены. У добры шлях!

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *