БРСМовцы Бешенковичского района принимают активное участие в выборной кампании

Актуально Выборы -- 2019 Год малой родины Мы -- молодые

Моладзь заўсёды прымала актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання – не выключэнне.

Як расказала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Жукоўская, на Бешанковіччыне членамі ўчастковых камісій вылучаны 12 актывістаў маладзёжнай арганізацыі, 16 з’яўляюцца назіральнікамі на выбарах. БРСМаўцы ўваходзілі і ў склад ініцыятыўных груп у падтрымку кандыдатаў. «Таксама праводзім розныя тэматычныя акцыі, падтрымаем тых, хто ўпершыню будзе галасаваць. Мы пастараемся зрабіць усё магчымае, каб наша моладзь прыйшла на выбары і прыняла самы непасрэдны ўдзел у такой важнай для краіны палітычнай кампаніі», – адзначыла маладзёжны лідар раёна.

Дарэчы, на павышэнне электаральнай актыўнасці моладзі накіравана і распрацаваная Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ камп’ютарная гульня «Галасуй!». Гэта даволі крэатыўнае рашэнне, якое дапамагае маладому выбаршчыку пазнаёміцца з працэдурай выбараў. Гульня была прэзентавана на рэспубліканскім семінары-трэнінгу «Беларусь і Я», што адбыўся 16 кастрычніка ў Мінску. На ім у фармаце адкрытага дыялогу моладзь абмяркоўвала ход выбарчай кампаніі з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай.
22 кастрычніка гульня «Галасуй!» стала даступная ў мабільнай версіі карыстальнікам Android. У хуткім часе з’явіцца версія для iOS.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *