Делегация Бешенковичского района приняла участие в областном фестивале «Дажынкі — 2019»

"Дажынкі-2019" Актуально Заботы сельские

Менавіта так у мінулую суботу Віцебшчына ўшаноўвала працаўнікоў вёскі. Традыцыйны абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі» прайшоў у гасцінным Браславе. Абноўлены горад сустракаў шматлікіх гасцей. Сярод іх старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанка, міністры розных галін і іх намеснікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, замежныя госці, а таксама кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна і, вядома ж, віноўнікі ўрачыстасці – земляробы.

                                            Праздничное шествие Бешенковичских артистов

З самага ранку, які выдаўся ясным і сонечным, у Браслаў сцякаліся дэлегацыі з розных куткоў Віцебшчыны. Разнастайнасць мерапрыемстваў, якія для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі яго арганізатары, апісаць практычна немагчыма. Тут трэба было прысутнічаць. Шматлікія выставы, тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя праграмы, водная феерыя, паказальныя выступленні сілавых структур, дэманстрацыя сельскагаспадарчай і спецыяльнай тэхнікі, атракцыёны, спартыўныя спаборніцтвы, работа гандлёвых аб’ектаў – каб прагуляцца па ўсім фестывальным маршруце, трэба было пастарацца. А наколькі змяніўся сам горад! Адным словам, паглядзець было на што, і нават дождж, які распачаўся пасля абеду, не змог сапсаваць усім святочны настрой.

                     Председатель облисполкома Н. Н. Шерстнёв открыл церемонию награждения аграриев 

Цёпла сустракалі браслаўчане ўдзельнікаў фестывалю падчас святочнага шэсця, утварыўшы жывы калідор на працягу ўсяго шляху. Годна прадстаўляла Бешанковіччыну ў калоне дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта А. А. Булаўкіным. Яркасці і ўрачыстасці ёй надавалі ўдзельнікі ансамбля барабаншчыц «Рытм» і творчага калектыву «Весялуха».

                                                                                       Бешенковичский каравай

Цырымонію ўшанавання герояў жніва на галоўнай святочнай пляцоўцы адкрыў старшыня Віцебскага аблвыканкама М. М. Шарснёў. Падводзячы вынікі сельскагаспадарчага года, Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што ў вобласці, нягледзячы на капрызы надвор’я, вырашчаны добры ўраджай збожжавых, агародніны. І ўсё гэта дзякуючы людзям, якія напружана і карпатліва працавалі на працягу года. Лепшыя раёны, сельгаспрадпрыемствы і хлебаробы атрымалі прызы і падарункі. Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта адзначана праца нашага земляка – вадзіцеля ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Івана Духовіча.

                                                                Заслуженная награда Ивана Духовича
Свята ў Браславе завяршылася, чарговыя абласныя «Дажынкі» прыме Віцебск. Спадзяёмся, што скарбонка ўзнагарод нашага раёна ў наступным годзе абавязкова папоўніцца.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *