На территории Бешенковичского района стартует республиканская акция «За безопасность вместе»

Актуально К сведению Общество

Каля 70% усіх пажараў адбываецца падчас ацяпляльнага сезона. Іх пік прыпадае на снежань. Таму МНС разам з прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных спраў, аховы здароўя, энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі правядзе з 16 кастрычніка па 1 лістапада традыцыйную рэспубліканскую акцыю «За бяспеку разам».

У ходзе акцыі спецыялісты абследуюць жыллё людзей, што жывуць адны, інвалідаў, сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Асаблівая ўвага будзе нададзена асацыяльным асобам, людзям, якія злоўжываюць алкаголем. Часцей за ўсё віноўнікамі здарэнняў у жылым сектары становяцца менавіта гэтыя катэгорыі грамадзян. Бо як атрымліваецца? Выпіў, закурыў у ложку, заснуў… Па дадзеных МНС, на долю людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, прыходзіцца каля 55% ад усёй колькасці ўзгаранняў.

Выяўленыя ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў парушэнні пажарнай бяспекі будуць ліквідаваны ў цеснай звязцы з мясцовымі ўладамі. У некаторых выпадках будуць ўсталёўвацца аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Дарэчы, абследаваць сваё жыллё на прадмет супрацьпажарнай бяспекі могуць усе жадаючыя. Для гэтага неабходна падаць заяву ў РАНС. Ратаўнікі фіксуюць павелічэнне колькасці такіх зваротаў. У 2016 годзе іх было каля 1 тысячы, у 2017-м – ужо 1,2 тысячы, а ў 2018-м – больш за 2 тысячы.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *