С 24 октября в Бешенковичском районе проходит месячник обеспечения безопасных условий труда на строительных объектах

Актуально Общество

З 24 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне праходзіць месячнік забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы на будаўнічых аб’ектах.

Ні для каго не сакрэт, што будаўніцтва — найбольш траўманебяспечная галіна вытворчасці. Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў у гэтай сферы з’яўляюцца невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы для працуючых, допуск да выканання работ асоб, якія не маюць прафесійнай падрыхтоўкі, парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў інструкцый па ахове працы, асабістая неасцярожнасць і няўважлівасць.

Падчас месячніка раённая мабільная група будзе праводзіць абследаванні аб’ектаў і вытворчых баз усіх будаўнічых арганізацый незалежна ад формаў уласнасці з мэтай аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям у прафілактыцы вытворчага траўматызму і выканання наймальнікамі заканадаўства аб ахове працы. Асаблівая ўвага будзе нададзена эксплуатацыі вытворчага абсталявання, машын і механізмаў, выкананню кіраўнікамі і спецыялістамі сваіх функцыянальных абавязкаў па ахове працы, ажыццяўленню кантролю за выкананнем работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Па выніках месячніка кіраўнікам арганізацый будуць выдадзены рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. У выпадку грубых парушэнняў нормаў і правілаў аховы працы службовыя асобы арганізацый будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *