В Бешенковичском районе живут одни из лучших операторов машинного доения

Актуально В трудовых коллективах Заботы сельские

Штодзённым пацвярджэннем майстэрства кожнага аператара машыннага даення служаць паказчыкі надояў. Добрыя вынікі год ад года дэманструе свіцінская працаўніца Алена Алегаўна Шчука.

Жанчыну вылучае высокі прафесіяналізм, памножаны на шматгадовы вопыт. Таму і не дзіва, што менавіта яна, лепшая даярка раёна, прадстаўляла Бешанковіччыну на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства. Трэба сказаць, гэты экзамен аператар прайшла годна, заняўшы 6-е месца.

— Увогуле нарадзілася я ў Мінску, але з 16 гадоў жыву ў вёсцы, — расказвае Алена Алегаўна. — Першымі і галоўнымі маімі настаўнікамі з’яўляюцца бацькі, менавіта яны прывілі любоў да вясковай працы: тата быў слесарам на ферме, маці працавала на свінагадоўчым комплексе, а потым крыху аператарам машыннага даення. Сваё жыццё з сельскай гаспадаркай я звязала ў 25-гадовым узросце. Пачынала вартаўніком, затым была цялятніцай, але нядоўга, потым даяркай. Справа мне падабаецца. Вядома, сёння праца механізаваная, але тэхніка не заўсёды можа замяніць хваткія чалавечыя рукі.

Цяжкай працай А. А. Шчуку не напалохаць, за столькі гадоў прывыкла і да ранніх пад’ёмаў, і да бурончынага нораву. Дасканала, як ніхто іншы, яна ведае, што трэба рабіць, каб розныя вытанчаныя малочныя прадукты былі на стале ў кожнага з нас.
Дырэктар СУП «Свіціна-ВМК» Л. П. Мамойка, расказваючы пра сваю працаўніцу, адзначыла, што галоўная яе якасць — адказнасць. Гэта ўсмешлівая, энергічная жанчына ўмее знайсці падыход да кожнай буронкі. А добры прыклад, як вядома, матывуе. За 9 месяцаў валавая вытворчасць малака па гаспадарцы склала 2848 т, удой на карову — 5476 кг, сярэднясутачныя прывагі — 648 г, таварнасць — 90%.
Можа, каровы таму не скупяцца на малако, што такія рупліўцы, як Алена Алегаўна, ставяцца да іх з любоўю і клопатам.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *