Масленичные гуляния пройдут на центральной площади Бешенкович

Актуально Культура Общество

Масленіца славіцца не толькі шырокімі сталамі з сытнымі блінамі, але і масавымі народнымі гуляннямі. У Бешанковічах самае доўгачаканае, смачнае і яркае свята пройдзе ў нядзелю, 1 сакавіка, на цэнтральнай плошчы. Урачыстае адкрыццё мерапрыемства, прысвечанага провадам зімы, запланавана на 11 гадзін.

Тут жыхары і госці райцэнтра змогуць пачаставацца смачнымі блінамі і гарачым чаем, паўдзельнічаць у гульнявых і спартыўных праграмах, паслухаць выступленні творчых калектываў. У праграме таксама выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, конкурс на лепшае масленічнае пудзіла. Святочны гандаль на плошчы арганізуюць не толькі прадстаўнікі райспажыўтаварыства, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Але гэта яшчэ не ўсё. Як вядома, 1 сакавіка заканчваецца рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Таму ў рамках святкавання Масленіцы на цэнтральнай плошчы будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, гаргазу і цэнтральнай раённай бальніцы. Такім чынам будуць падведзены вынікі дэкады бяспекі.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *