У Новаторских животноводов желание работать есть

Актуально Заботы сельские

Чарговы Дзень жывёлавода прайшоў на МТК «Чарнагосце» ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». У «чырвоным кутку» сабраліся спецыялісты, аператары машыннага даення, даглядчыкі комплексу. Ва ўступным слове старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Я. С. Фіешка адзначыла стараннасць працаўнікоў, адказнасць кожнага за даручаны ўчастак работы.

Як арганізавана праца жывёлаводаў? Якія праблемы іх хвалююць, што трэба, каб іх вырашыць? З гэтымі пытаннямі да прысутных звярнулася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. В. Бажадомава. Дыялог атрымаўся насычаным, кожны меў магчымаць выказаць свае думкі і пажаданні.

Працаўнікі МТК добра ведаюць, ад якіх паказчыкаў залежыць узровень іх заработнай платы, таму імкнуцца зрабіць усё, каб заробак быў вышэйшым. Адкрытая размова з жывёлаводамі, іх шчырая цікавасць парадавалі. Было відаць, што жаданне працаваць у людзей ёсць.

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *