О ситуации с COVID-19 в Бешенковичском районе рассказала председатель райисполкома Г. В. Унукович

"StopCOVID-19" Актуально Важное

Кожны дзень на медыяпрасторах з’яўляецца інфармацыя пра неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю. Тэма прафілактыкі і пашырэння вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, увесь час знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўніцтва райвыканкама. Мы папрасілі адказаць на самыя актуальныя пытанні і расставіць усе кропкі над «і» старшыню Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта Галіну Уладзіміраўну Унуковіч.

– Галіна Уладзіміраўна, можаце агучыць агульную статыстыку захворвання на каранавірус у нашым раёне?

     – Па стане на 17 красаві­ка 2020, у 28 жыхароў раёна пацверджаны каранавірус, з іх 4 чалавекі памерлі (1 ча­лавек працаздольнага ўзрос­ту, 3 – пенсійнага). Што датычыц­ца колькасці пацы­ен­таў,  пралечаных у стацыя­нары з дыягназам «пнеў­манія», то за 3 месяцы 2020 года лічба складае 19 чала­век, а за аналагічны перыяд 2019 года колькасць хворых скла­ла 35. На сённяшні дзень з пнеўманіяй у ЦРБ ля­жаць 55 чалавек (з іх 6 маюць станоўчы вынік тэсту на ка­ра­навірус). Пацыентаў жа, пра­лечаных з дыягназам «вострае рэспіраторнае за­хвор­ванне», за 3 месяцы бягучага года – 1991 чалавек. У мінулым за гэты ж перы­яд – 1942 пацыенты.

– Раскажыце, калі лас­ка, падрабязней пра стан матэрыяльна-тэхнічнай ба­зы ЦРБ? Наколькі праўдзівыя чуткі пра недахопы месцаў у аддзяленні рэанімацыі і 2 апараты штучнай венты­ляцыі лёгкіх?

     – Наша бальніца абслу­гоў­вае 15187 чалавек, у тым ліку 7585 дарослых і 2573 дзяцей і падлеткаў. Стацы­янарная дапамога ажыц­цяўля­ецца на 131 койка-месцы, з якіх 88 кругла­су­тачнага знаходжання, 20 дзённага, 13 сястрынскага догляду. Забяс­пе­чанасць складае 10,5 койка-месца на 1000 жыха­роў пры норме 9,0 на 1000. Аддзяленне рэані­мацыі і інтэнсіўнай тэра­піі разгор­ну­та на 6 ложкаў, што адпавя­дае ўзроўню ЦРБ. Маецца 4 апараты ШВЛ, 8 кропак падводу кіслароду. Пры гэ­тым усім, хачу адзна­чыць, што на сённяшні дзень няма ніводнага пацы­ента, якому была б неабходна штуч­ная вентыляцыя лёгкіх, а ў аддзя­ленні інтэнсіўнай тэрапіі знаходзіцца толькі адзін па­цыент (хвароба не мае дачы­нення да інфек­цыйных за­хвор­­ванняў).

     У дадзенай неспрыяльнай эпідабстаноўцы на базе тэра­пеўтычнага аддзялення існу­юць 2 палаты інтэнсіўнай тэрапіі з 5 кропкамі падводу кісла­роду. Запасы сродкаў індыві­дуальнай абароны для меды­цынскіх работнікаў маюцца ў дастатковай коль­касці, своечасова папаўня­юц­ца. Раенным выканаўчым камі­тэтам выдаткаваны фі­нанса­выя сродкі для іх на­быцця, быў адкрыты даб­ра­чынны рахунак, на які па­сту­палі і паступаюць срод­кі прадпрыемстваў і жы­хароў раёна.

     – Ці ёсць выпадкі зара­жэн­ня сярод медыкаў?

     – Так, на сенняшні дзень па выніках праведзеных тэстаў – адзін.

     – Нягледзячы на ўсе цяж­касці, у раёне не ўведзены каранцін. Таму ўзнікае пы­танне: якія меры прафілак­тыкі прымаюцца кіраўніцт­вам раёна па зніжэнні рас­паўсюджвання вострых рэс­пі­раторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19?

     – Раён адрэагаваў апера­тыўна. Сфарміраваны штаб, распрацаваны і зацвержаны план дадатковых мерапры­емстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных ін­фек­цый, у тым ліку выклі­каных COVID-19.

     На дадзены момант увя­дзенне каранціну не патра­бу­ецца. Для таго каб паз­бегнуць скаплення людзей, былі ад­ме­не­ныя ўсе масавыя мера­прыемствы. Немала­знач­ным з’яўляецца і тое, што рабо­чыя прадпры­емст­ваў маюць права ўзяць пра­цоўны адпа­чынак. Шмат хто скарыстаў­ся дадзенай маг­чымасцю, а тыя, хто застаўся, працягва­юць працу і атрым­ліваюць стабільны заробак. Забяспеча­на работа дашколь­ных уста­ноў, пры гэтым бацькі самі прымаюць ра­шэн­не адносна наведвання дадзеных уста­ноў дзецьмі. У той жа час месца захоўваецца за дзіцём, бацькоўская плата не спага­няецца. Ва ўстановах грамадскага харчавання так­сама прыняты дадатковыя меры: сталы размешчаны на адлег­ласці не менш за 1,5 м адзін ад аднаго, маюц­ца сродкі для дэзынфекцыі, персанал пра­цуе ў масках і пальчатках, скарочаны рас­парадак пра­цы,  адзін аб’ект  («Рандэву») зачынены. Ва ўсіх арганіза­цыях асаблівая ўвага надаец­ца выкананню санітарна-эпідэміялагічных мерапры­емстваў. Акрамя гэ­тага пры­маецца шэраг да­датковых мер.

     – Раскажыце, калі ласка, пра забеспячэнне насельніцт­ва неабходнымі сродкамі прафілактыкі.

     – На сённяшні дзень кож­ны жыхар мае магчымасць набыць сродкі  індывіду­аль­нага прымянення не толькі ў аптэках, але і ў гандлёвых аб’ектах райцэнтра, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.  Запасы рэгулярна папаўня­юцца.

     Хачу адзначыць, што на­шы прадпрыемствы («Бе­шан­ко­вічы КБА» і Бе­шан­ковіцкі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства) запусцілі вы­творчасць бы­тавых сродкаў абароны ор­ганаў дыхання (масак) і за­бяспечылі імі большасць арга­нізацый раёна.

     Аптэкі забяспечаны да­дат­ковай колькасцю лека­вых прэпаратаў для прафі­лак­тыкі вострых рэспіратор­ных ві­русных інфекцый. Ёсць у належнай колькасці і сродкі для прафілактыкі прастуд­ных захворванняў.

     – Галіна Уладзіміраўна, што б вы хацелі пажадаць жыхарам нашага раёна?

     – Па-першае, хачу падзя­каваць медыкам за іх працу. Асабліва сёння, калі сітуа­цыя патрабуе максімальных намаганняў. На жаль, пандэ­мія каранавіруса набірае аба­роты, але чым адказней кожны з нас падыдзе да пытання асабістай бяспекі, тым хутчэй мы зможам пераадолець усе цяжкасці.

     Паважаныя жыхары раё­на, пазбягайце памяшкан­няў з вялікай колькасцю людзей, а калі вы ў зоне рызыкі – то і грамадскага транспарту. Мыйце рукі пасля вуліцы, перад ежай, перш чым дакранацца да носа, рота, вачэй. Высы­пайцеся, не перагравайцеся. Ахапіце клопатам ваша ста­рэйшае пакаленне, каб яны менш хадзілі ў крамы, на пошту і гэтак далей. Абмя­жуйце турыстычныя па­ездкі і камандзіроўкі. Нават калі вы адчуваеце лёгкае недамаганне, лепш застань­цеся дома і прыміце меры самаізаляцыі, выклі­кайце ўрача.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *