Как в Бешенковичах проводится дезинфекция автобусов

"Стоп: Сovid-19! " Актуально Демографическая безопасность Общество

Усе мы сёння аб’яднаныя мэтай не дапусціць распаўсюджвання СOVID-19. Кожны ўносіць свой уклад у агульную справу. Хворыя самаізалююцца, здаровыя праводзяць дэзын­фекцыю. Асаблівая ўвага і павышаныя патрабаванні прад’яўляюцца да сані­тар­нага стану месцаў агульнага карыстання: магазінаў, грамадскага транспарту і інш. Абмундзі­раваныя і ўзброеныя сродкамі дэзынфекцыі працаўнікі прадпры­ем­стваў і арганізацый прымаюць ак­тыў­ныя меры санэпідэмічнай бяспекі. Іх барацьба, маг­чыма, нябачная, але яна ідзе.

     Як праводзіцца працэс санітарнай апрацоўкі грамадскага транспарту, рас­казаў на­чальнік участка «Бешанковічы» філіяла «Аўтобусны парк №1 г. Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» А. С. Гушча.

– Штодзень у кан­цы рабочага дня, калі тэх­ніка вяртаецца ў парк, яна праходзіць дбайнае мыццё з ужы­­ваннем сродкаў дэзын­фекцыі. Акрамя гэтага ў працэсе працы на маршруце да­даткова апрацоўваецца шкло, поручні, сцены, пад­лога, сядзенні, дзве­ры, пластык ашалёўкі са­лона, – адзначыў Аркадзь Станісла­ва­віч. – Належ­ны сані­тар­ны стан аўтастанцыі пад­трым­лівае прыбі­раль­нік службовых па­мяш­кан­няў. Ён жа со­чыць і за са­нітарнай чысці­нёй аўтобусаў днём. Увеча­ры, калі транс­парт вер­нец­ца з лініі, за спра­ву возь­мецца пры­бі­раль­нік вытворчых памяш­кан­няў. Пра­цаў­нікі дзей­ні­чаюць у ад­па­вед­нас­ці з рэгла­мен­там пра­вя­дзен­­ня ўбо­рач­ных апе­рацый з ме­рапрыем­ст­ва­мі па дэ­зынфекцыі для пра­духілення рас­паў­сюдж­вання вост­рых ін­фек­цыйных рэс­пі­­ра­тор­ных захвор­ван­няў і згод­на з інструк­цыяй па ўжы­ванні дэз­сродкаў.

     Чарговы аўтобус па­тра­піўся на аўтастанцыі ў сярэдзіне дня. Кіроўца завяршыў рэйс, высадзіў пасажыраў і перагнаў ма­шыну на пляцоўку для адпачынку. У гэты час і праводзіцца сан­апра­цоўка. Мы падаспе­лі як раз, калі прыбі­раль­­нік службовых па­мяш­­кан­няў Р. А. Шаку­та толь­кі ўзялася за спра­ву. Чыстая тканіна і анты­септык у пульве­ры­за­тары – яе галоўнае ўзбраенне. Пасля­доў­на жанчына апрацоў­вае ўвесь аўтобус, прахо­дзіць па ўсіх паверхнях, асаблівую ўвагу надае сядзенням і поручням (прадметам непа­срэд­нага кантакту з паса­жырамі), а таксама мес­цу кіроў­цы. І так кож­ны дзень.

     – Бывае, за дзень прыбіраю 5-6 аўтобусаў. На аўта­станцыі амаль пус­та. Рэдкія цяпер па­са­жы­ры, але яны ўсё ж ёсць, і наша задача – зра­біць іх шлях і зна­ходжанне ў аўтобусе бяспечным, – кажа Ра­і­­са Арсеньеўна.

     Дэзынфекцыя – ад­на з мер абароны, да­лей многае залежыць ад дзе­янняў кожнага з нас: выконваць аса­бістую гігіену (часта і старанна мыць рукі), пазбягаць цес­ных кан­тактаў з людзьмі і больш часу пра­водзіць дома, каб засцерагчы сваіх бліз­кіх.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *