Сотрудники районной газеты «Зара» отмечают профессиональный праздник

Актуально В трудовых коллективах Общество

Дзень друку – адзіны дзень у годзе, калі прад­стаўнікі сродкаў масавай інфармацыі перастаюць ства­раць свае шэдэўры, а становяцца ге­роямі публікацый і пры­маюць за­служаныя віншаванні. На гэты раз хо­чацца расказаць на ста­рон­ках ра­ёнкі пра нашых супрацоў­нікаў, для якіх гэты год стаў юбілей­ным, яны вартыя самых шчырых и цёплых слоў.

Больш за 35 гадоў  прысвяціла любі­май справе Воль­га Сяр­ге­еўна Ві­люга, апера­тар элек­трон­­нага набору і вёрст­кі. Без яе, мож­на так ска­заць,  «за­ла­тых» рук не абы­хо­­дзіцца амаль ні­вод­­ны вы­пуск «За­ры».  Яна, як са­праўдны пра­фесія­нал сваёй спра­вы, дакладна ве­дае, што трэба зра­біць, каб наша дру­каванае выданне ме­ла эстэ­тычна пры­ваб­ны вы­гляд, каб кож­ны ма­тэ­рыял доб­ра чы­таў­ся, а фо­та­здым­кі ра­давалі по­зірк.

     Знайсці памыл­ку, ад­рэдагаваць на­пі­са­ныя творчымі су­пра­цоўнікамі ма­тэ­ры­ялы, зверыць, ці ўне­сены праўкі на па­лосах, – з усім гэ­тым спраўляецца ка­рэк­тар Ларыса Вік­та­раўна Давы­дзенка, якая працуе ў рэдак­цыі з 2013 года. Яе трап­ныя, канструк­тыў­ныя пра­пановы заўсёды дарэчныя.

     Несумненна, нам бы­ло б немагчыма збі­раць цікавыя апе­ратыўныя матэ­рыя­лы без вадзіцеля Сяр­гея Ула­дзіміра­віча Гара­левіча, які заўсёды «на баявым пасту» і ў любую хвіліну гато­вы ад­пра­віцца ў да­лёкую да­рогу.

     Хочацца па­жа­даць на­шым юбіля­рам, а таксама ўсім супрацоўнікам рэ­дак­цыі «Зары», ветэ­ра­нам друку, паза­штат­ным аў­тарам, каб у іх жыцці зда­раліся толькі знамя­наль­ныя падзеі! Зда­роўя вам, дабра­быту, міру і ка­хання!

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *