В Бешенковичском районе плодотворно прошла республиканская акция «Чистый водоём»

Актуально Год малой родины Общество

У мінулую пятніцу ў рамках рэспубліканскай акцыі «Чысты ва­даём» не­абыякавыя да прыроды землякі прыбіралі ўзбя­рэжную тэры­то­рыю вадаёма «Чыстыя пруды» ў райцэнтры. Актыўны ўдзел у гэтым прынялі працаўнікі Бешанковіцкага РГЗ.

  – Нам вельмі пры­ем­на, калі на кліч дапа­магчы адгу­каюцца мно­­гія людзі, – адзна­чыў старшыня раённай арга­нізацыі ТВВОД С. С. Садыкаў. – Хачу сказаць вялікі дзякуй нашым паста­янным па­моч­нікам і сябрам з га­завай служ­бы, менавіта яны з нады­ходам лета штогод да­па­магаюць на­водзіць па­ра­дак на нашай тэрыто­рыі.

     Купальны сезон у краіне афіцый­на стартаваў 15 мая, але ў сувязі з умовамі надвор’я ён па­чнецца кры­­ху паз­ней. Так што амата­рам паныраць і па­песціцца на цёпленькім пя­соч­ку давя­дзец­ца па­чакаць. Па­вод­ле слоў Су­лей­мана Садыка­віча, згод­на з рашэннем рай­вы­­канкама на тэры­то­рыі раё­на адзі­­ным дазво­леным мес­цам для маса­вага адпачынку за­ста­ецца вадаём «Чыстыя пру­ды».

     Таварыства выра­та­вання на водах пад­рых­тоў­ку да ку­паль­нага се­зона пачало зага­дзя. Сёлета матросам-ра­та­вальнікам выдадзена новая экіпіроўка: атры­ма­ны ласты, маскі, два ратавальныя кругі і ра­та­вальны канец Аляк­сан­д­рава. Акультурана тэры­торыя, закуплена фарба. Пача­ты рамонт ла­вак, лежакоў і ўрнаў для смецця. Заплана­вана месца для ўстаноўкі но­ва­га ценевіка (работы бу­дуць праводзіцца з дапа­могай ПМК-41). Каму­наль­ная служба правя­дзе планавы абкос тэры­торыі. Па просьбах мно­гіх землякоў, на бераг ва­даёма завязуць тры ма­шыны пяс­ку.

     – Яшчэ адзін немала­важ­ны момант – стэн­ды, – рас­ка­­заў С. С. Садыкаў. – Пасля зімы мы цалкам іх абнавілі, па­­фарбавалі і размясцілі тут ка­рыс­ную і самую акту­альную інфармацыю.

     Рэгулярна абнаўля­юц­ца на­глядныя дапа­можнікі, пад­рыхта­ва­ныя РАНС і РАУС. У іх нагадваюцца правілы паво­дзін на вадзе і на беразе, а так­са­ма папя­рэджанні пра за­ба­рону ку­рэн­ня, распі­цця спірт­ных напояў і вы­гулу са­бак у нявызначаных для гэтага месцах.  

     – Мы з нецярпен­нем ча­каем усіх амата­раў прыемна і карысна адпачыць, – ад­зна­­чыў С. С. Садыкаў. – Хаце­ла­­ся б, каб нашы зем­ля­кі больш адказна ста­ві­ліся да та­кога баўлення часу, бо адзін ня­правільны крок можа пры­вес­­ці да бяды.

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *