ГАИ Бешенковичского района провело профилактическое мероприятие «Азбука дорожного движения»

Актуально Правопорядок

У адзін з майскіх  дзён на тэрыторыі раёна аддзяленне ДАІ РАУС правяло прафілактычнае мерапрыемства «Азбука дарожнага руху!» да якога  далучылася і карэспандэнт  газеты “Зара”.

    У рамках акцыі  часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Юрый Мікалаевіч Раманаў і інспектар ДПС Аляксандр Міхайлавіч Казак  праводзілі гутаркі з вадзіцелямі і пешаходам,  нагадвалі імб правілах бяспечных паводзін на дарозе, а таксама  правілыперавозкі дзяцей-пасажыраў, выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час. Удзельнікам дарожнага руху ўручалі памяткі з адміністрацыйнай адказнасцю за парушэнне артыкулаў КаАП, якія тычацца тэматыкі акцыі.

    Ну і які ж рэйд абыходзіцца без выяўлення парушэнняў? Дзяржаўтаінспектарамі за час правядзення акцыі былі складзены 6 адміністрацыйных пратаколаў. Так, два аўтааматары перавозілі сваіх дзяцей без спецыяльных утрымліваючых прылад, адзін вадзіцель падчас руху  размаўляў па тэлефоне, няправільна рухаўся па праезнай частцы адзін веласіпедыст, яшчэ ў аднаго парушальніка адсутнічаў тэхпашпарт на машыну, а таксама прыцягнуты да адказнасці вадзіцеля фуры, які здзейсніў прыпынак і стаянку ў неналежным месцы.

   АДАІ нагадвае, што за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення прадугледжана пазбаўленне правоў тэрмінам на 3 гады, а таксама штраф ад 50 да 100 базавых велічынь. А за кіраванне аўтамабілем без правоў пагражае адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 20 б. в. Не прапусцілі пешахода на пешаходным пераходзе, калі ў першы раз, то атрымаеце штраф да 5 базавых велічынь, пры паўторным парушэнні за год — да 20 базавых велічынь.

   Рэйдавыя мерапрыемствы будуць працягвацца і далей, асабліва цяпе,р напярэдадні летніх канікул. Інспектары звяртаюць увагу бацькоў на неабходнасць кантролю за дзецьмі: трэба рэгулярна нагадваць ім правілы дарожнага руху, расказваць, што гэта — вельмі важна, а таксама сачыць, каб на вопратцы дзяцей былі святлоадбівальныя элементы.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *