1 июня — Международный день защиты детей

Актуально

 Шаноўныя землякі! Міжнародны дзень абароны дзяцей – напамін нам, дарослым, пра вялікую адказнасць, якую мы нясём за юнае пакаленне. Мы павінны зрабіць усё, каб яно адчувала сябе пад надзейнай абаронай, атрымала добры старт у жыцці і праз гады змагло з добрай усмешкай узгадваць сваё дзяцінства.

     У нашым раёне шмат таленавітых дзетак. Многія з іх, нягледзячы на даволі юны ўзрост, ужо цікавяцца музыкай, спортам, перамагаюць на алімпіядах і конкурсах, фестывалях, абараняюць гонар раёна на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах…

Выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто прысвяціў сваё жыццё працы з моладдзю, клапаціўся пра яе здароўе, шчасце, гарманічнае і ўсебаковае духоўнае і маральнае развіццё, шчодра дарыў цеплыню свайго сэрца.

     Жадаем юным прыдзвінцам цудоўнага летняга адпачынку, яркіх уражанняў, новых поспехаў і дасягненняў, цікавых сустрэч, клапатлівых бацькоў! Будзьце здаровыя і шчаслівыя!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня райвыканкама.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *