26 июня — день освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

Важное К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з 76-й гадавінай вызва­лення Бе­шанко­віч­чыны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­нікаў!

     У тыя памятныя чэр­вень­скія дні 1944-га пасля пра­цяглай акупацыі бешанкавічане змаглі адчуць ра­дасць доўгачаканай свабоды. І хоць яшчэ не адзін месяц доўжылася вайна, прыйшла надзея, што вораг будзе разгромлены, савецкі народ пераможа.

     Гэта дата аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны і верыць у яе годнае будучае. Мы выказваем бязмерную ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам, усім, хто абараняў і вызваляў раён, хто сваёй самаадданай працай унёс уклад у яго аднаўленне і развіццё.

    Са святам вас, дарагія землякі, с Днём вызва­лення раёна! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, міру, дабрабыту, росквіту і поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай краіны і роднага краю!

Галіна УНУКОВІЧ,

старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,

старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *