Чтобы никогда не повторились те страшные времена

Актуально Они живут рядом

Мы не забываем і ніколі не забудзем тых, хто рызыкаваў сваім жыццём за мірнае неба, за нашу свабоду. Для гэтых бясстрашных людзей словы «патрыятызм», «доблесць», «гонар», «самаахвяраванне», «грамадзянскі абавязак» мелі і маюць глыбокі сэнс. Яны змагаліся за Радзіму… І перамаглі!

Сярод мужных сыноў сваёй Радзімы наш зям­ляк – Міхаіл Ігнатавіч Бабаед. Яго гераізм і прыгожая біяграфія, за якую ветэ­рану і яго нашчадкам ніколі не будзе сорамна, навечна застануцца ў нашай памяці. Гэта ўнікальны чалавек, і сёння ў свае 98 гадоў захоўвае ба­дзёрасць духу. Міхаіл Ігнатавіч, як сапраўдны гаспадар сваёй зямлі, у гэтым годзе сам вы­садзіў цэ­лую планта­цыю бульбы, якая, да­рэчы, цвіце так, што вока не адарваць.  

     – Мая ваенная бія­гра­фія пачалася з вы­звалення Бешанковіч. У 41-м перад вайной я зламаў нагу, таму на фронт мяне не ўзялі. А пасля вызвалення рай­цэнтра ў штабе 235-й стралковай дывізіі мне задалі толькі адно пы­танне: «Аўтамат тры­маць зможаш?» Я змог. І адправіўся вызваляць Лепель, Полацкі раён, Рыгу, Кёнігсберг. Быў удастоены медаля «За баявыя заслугі», ордэнаў Чырвонай Зоркі і Ай­чыннай вайны І ступені. І сёння, жывучы ў мір­най і квіт­неючай краіне, я хачу, каб тыя стра­шэнныя часы ніколі не паўта­рыліся. 

     Аповеды пра вай­ну, асабістае жыццё і працу М. І. Бабаеда мож­на слу­хаць гадзінамі. На­пры­клад, толькі яго працоў­ны стаж наліч­вае 52 га­ды, 40 з якіх пры­свяціў адукацыі, астат­нія – ляс­ной гаспа­дар­цы. За сваю актыў­ную і плённую дзей­насць Мі­хаіл Ігна­та­віч узнага­роджаны шмат­лікімі граматамі. Не забываюць і вельмі га­нарацца род­ным ча­лавекам дзеці, унукі і праўнукі. Клапо­ціцца пра ветэрана і дзяр­жава.

     – Дарагія суайчын­нікі! – звярнуўся М. І. Ба­баед. – Віншую вас з 76-й гадавінай вызва­лення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх за­хоп­нікаў, жадаю вам міру і дабра, захоўвайце памяць пра герояў, не забывайце іх подзвігі…

Кацярына ПЕТУХОВА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *