Под пристальным взглядом свитинских тружеников

Актуально Заботы сельские

Як перавесці жывёлу на абноўленыя «кватэры» і чым карміць яе зімой? Пра ўсё гэта думаць трэба зараз. Не дзіва, што ў сельгаспрадпрыемствах Бешанковіччыны працоўныя дні на палях даволі напружаныя.

У атмасферу поўнай па­глыбленасці ў працэс на­рыхтоўкі кармоў нам па­шчасціла трапіць на міну­лым тыдні. Героі па­дзей мяняліся, нібы кадры кіна­стужкі: на­ве­далі амаль усе сель­гас­арга­нізацыі. Была для гэтага і другая на­года – павіншаваць пера­даві­коў, якія вы­зна­чыліся на сяўбе. Яны знай­шліся ў кож­най гаспадарцы, але пра гэта раскажам у іншым матэ­рыяле.

     Хвіліна – і ў аб’ек­ты­ве фо­такамеры з’яў­ля­ецца «мі­шэнь». Фо­кус, пстрычка – і за­­па­ветны кадр, можна ска­заць, у «кішэні». Дзе­ю­чай асобай аднаго са здымкаў стаў механізатар СУП «Сві­ці­на-ВМК» з 35-гадовым пра­цоў­­ным стажам У. В. Про­шча­н­ка. Якую толькі справу ні даручалі Ула­дзіміру Вікта­ра­вічу: адво­зіў збожжа на «МАЗе», да­стаўляў угна­енні, амаль штогод падчас жні­ва быў за штурвалам ма­гутнага агракарабля… Зараз назапаш­вае кар­мы на «КВК-800». Рухі упэў­неныя, звык­лыя, тон­касці і нюансы пра­цэ­су вы­ву­чаны (за столькі гадоў у сель­скай гаспадарцы!).

     Разам з ім на «МТЗ-3522» з «Silvercut-900» шчыруе Юрый Любачка, на «УЭС-2-250» з «КПР-9» – Анатоль Асташонак. На «МТЗ-82» з граблямі задзейнічаны Анд­рэй Сімірскі і Міхаіл Пішчэй­ка. З адвозкай зялёнай масы спраў­ляецца зладжанае звя­но меха­нізатараў: Юрый Галай і Аляк­сандр Шкялё­нак (абодва на «МТЗ-3022»), Аляксандр Во­ранаў, Уладзі­мір Юшкоў – на «МТЗ-1221» і на «МАЗе» Мі­калай Шут. Нарыхтоўкай сенажу ў палі­мер­ную плёнку займаецца Віктар Дарожка на «МТЗ-1523» з «ПП-1250».

     Дарэчы, на ўчарашнюю раніцу ў гаспадарцы скошана 115 гектараў траў першага ўкосу, ці 15,6% ад плана, у сховішчы назапашана 954 т сенажу, 31 т – ужо ў палі­мернай плёнцы.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *