Поддержка коллектива дорогого стоит

Актуально В трудовых коллективах

Гэту ветлівую, энергічную маладую жанчыну ведаюць многія жыхары Астровенскага сельсавета. І не дзіўна. Урач на сяле — асоба значная. Знаёмцеся — Анастасія Аляксандраўна Іванова, урач-тэрапеўт, загадчык Астровенскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

Родам Анастасія з вёскі Заполле. Пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта яна інтэрнам трапіла ў Бешанковіцкую цэнтральную раённую бальніцу. Свае першыя працоўныя крокі рабіла пад пільным кіраўніцтвам тады яшчэ загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Святланы Сяргееўны Шыёнак (цяпернамеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы). Летам 2016 года малады ўрач прыступіла да працы ў аграгарадку. 

    Як зараз успамінае Анастасія, яшчэ на практычных занятках падчас вучобы вельмі перажывала за тыя заданні, якія даручалі дасведчаныя ўрачы, і, калі спачатку атрымлівалася не заўсёды  так, як трэба, старалася не паўтарыць памылкі зноў. Бо ў працы ўрача іх не павінна быць. Яму даверана не толькі здароўе чалавека, але і яго жыццё. Гэту аксіёму Анастасія засвоіла раз і назаўсёды, таму ў сваёй практыцы ніколі не спяшаецца з высновамі ў дыягназах і ў прызначэнні лячэння. Калі неабходна, звяртаецца да больш вопытных медыкаў у цэнтральную раённую бальніцу. А яны заўсёды дадуць слушную параду.

   — Мне падабаецца дапамагаць людзям. Ад гэтага я атрымліваю вялікае задавальненне. Асабіста маё меркаванне — у медыцыну ідуць працаваць смелыя людзі. Мы працуем не з машынамі, і ў нас нельга выправіць тое, што ўжо здарылася. Не кожны возьме на сябе такую адказнасць. Безумоўна, спачатку хвалявалася, але падтрымка майго калектыву дарагога варта, — прызнаецца ўрач.

    Абслугоўвае амбулаторыя 36 населеных пунктаў, дзе пражывае 1231 чалавек: 1089 — дарослыя, 142 — непаўналетнія, 5 — немаўляткі. За год дыспансернае лячэнне тут праходзяць каля 200 пацыентаў. Дапамагаць людзям — гэты абавязак ускладзены на плечы невялікага калектыву амбулаторыі.  Акрамя А. А. Івановай у сельскай бальніцы працуюць медсястра агульнай практыкі Ала Іванаўна Чумакова, фельчар Ганна Вітальеўна Лапо, лабарант Яфімія Сяргееўна Сінцава, санітарка Жанна Уладзіславаўна Глусава і вадзіцель хуткай дапамогі Аляксандр Віктаравіч Насечанка. Як прызналіся калегі, Анастасія Аляксандраўна мае асаблівы дар — уменне спакойна і  грунтоўна размаўляць з пацыентамі і сваёй бясспрэчнай упэўненасцю выклікаць у іх  надзею на выздараўленне.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *