Природа придвинского края в надёжных руках экологов Бешенковичского района

Актуально В трудовых коллективах Общество

Бешанковіцкі раён дзіўны сваім прыродным багаццем, наша агульная задача – максімальна беражліва, разумна ім карыстацца. Цэлым комп­лексам мер па ахове прыроды Бешанковіч­чы­ны зай­маецца раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы наваколь­нага асяроддзя. Кіруе працай інспекцыі Сяргей Аляксандравіч Карась, а дапа­магае яму галоўны спецыяліст Таццяна Сяргееўна Грыгор’ева.

  – У першую чаргу мы ажыццяўляем кан­т­­роль за выкананнем прыродаахоўнага зака­надаўства, – расказвае Сяргей Аляксандравіч.  – Рэгулярна наведваем прадпрыемствы, арга­нізацыі, аб’екты дзей­нас­ці індывідуальных прадпрымальнікаў, сель­скія выканаўчыя камітэты. Падчас такіх візітаў правяраецца стан ачышчальных збу­да­ванняў, абыхо­джан­не з адходамі вы­твор­часці, санітарны стан тэры­торый, а так­сама выка­нанне іншых патраба­ванняў.  

    За пяць месяцаў бя­гу­чага года інспек­цы­яй праведзена 35 мані­то­рынгаў, па выніках якіх выдадзены рэка­мен­дацыі аб устара­нен­ні выяўленых пару­шэн­­няў. Складзена 18 пра­таколаў аб адміні­стра­цыйных парушэн­нях. Агульная сума штра­­фаў – 4 тысячы 469 рублёў. Як правіла, гэта пару­шэнні абыхо­джання з адходамі, ха­ця ў раё­не налічва­ецца 129 кантэй­нераў для збору другас­ных матэ­рыяльных рэ­сур­саў і 78 – для змеша­ных, рэгулярна працу­юць смеццявозы. Два ча­ла­векі пакараныя за не­за­конную рубку дрэў. Гэта прымусіць на­ступ­­ны раз заду­мац­ца, перш як секчы дрэ­вы ў неналежным мес­цы.      

     Карысна будзе на­гадаць, што на  тэры­то­рыі нашага раёна ма­ец­ца шэсць асабліва ахоў­ных пры­родных тэры­торый, дзе сустра­каюц­ца расліны, зане­се­ныя ў Чырвоную кні­гу Беларусі, два месцы пра­жы­вання бар­сука і ад­но – шэрага жураўля. У гэтым годзе рашэннем раённага вы­канаўчага камітэта пад ахову ДЛГУ «Бешан­ковіц­кі лясгас» былі перададзе­ны тры тыпо­выя бія­то­пы (часткі тэрыто­рый з аднарод­нымі ўмо­вамі пражы­вання, вырастання пэў­ных відаў раслін і жы­вёл), якія валодаюць асаблівай каштоў­нас­цю. Размешчаны яны на тэрыторыі Пяцігар­скага лясніцтва.

      – Сумесна з іншы­мі арганізацыямі і ўста­но­­вамі раёна мы ўдзель­­­нічаем у розных акцыях і мерапры­ем­ствах па навядзенні парадку ў населеных пунктах і за іх межамі, месцах ма­савага адпа­чынку на­сель­ніцтва, на тэрыто­рыях лясных масіваў, прыбярэжных палос ва­даёмаў, – да­паў­няе Тац­цяна Сярге­еўна. – Аба­вязкова кож­ны год 22 верасня мы праводзім міжна­род­ную акцыю «Дзень без аўтамабіля», якая ўжо знайшла сваіх па­стаянных удзель­ні­каў. Яна заклікае гра­ма­дзян хоць на адзін дзень адмовіцца ад аўта­­­транс­парту. Гэта дазва­ляе хоць і нязнач­на, але зменшыць вы­кід у ат­мас­феру шкод­ных рэ­чываў. Ак­тыўна ўдзель­нічаем таксама ў акцыях «Ты­дзень ле­су», «Чыс­ты лес», «Чыс­ты ва­да­ём» і ін­шых. Да­рэ­чы, у ліста­па­дзе бягу­чага года ў Мінс­ку адбу­дзец­ца VI Міжнародны Вод­ны Фо­рум «Крыні­цы Бела­русі». У сувязі з гэтым да Сусветнага дня ахо­вы наваколь­нага ася­род­дзя, а такса­ма ў меж­ах кампаніі «Улад­куем малую ра­дзі­му» інс­пек­цыя пла­нуе пра­весці акцыю па добра­ўпа­рад­каванні «Ляс­ной кры­нічкі» (на беразе ракі Крывінкі) з удзе­лам ДЛГУ «Бешан­ко­віц­кі лясгас», РК ГА «БРСМ» і раённага аб’­яднання прафсаюзаў. Далучыцца да акцыі запрашаем таксама ўсіх жадаючых.

    Важна, каб дзеці з ранніх гадоў разумелі неабходнасць бераж­лівых адносін да пры­ро­ды, разумнага выка­рыстання яе багаццяў, усведамлялі важнасць прымнажэння прырод­ных рэсурсаў. Для гэтай мэты ў інспекцыі ёсць грамадскія эко­ла­гі. У мінулым годзе самы актыўны і мэта­накі­раваны грамадскі эко­лаг Бешанковіччыны Воль­га Васільеўна Аў­чын­нікава была ў ліку лепшых эколагаў кра­іны. Зараз яна таксама прымае ўдзел у  рэспуб­ліканскім конкурсе. Літаральна на днях ста­ла вядома, што Вольга Васільеўна заняла га­наровае трэ­цяе месца на  яго аблас­ным этапе. Усяго  было прадстаў­лена 18 заявак ад гра­мадскіх эколагаў воб­ласці. Адназначна, калі такіх добра­сум­ленных, неабыякавых да на­вакольнага ася­род­дзя людзей стане больш, то мы зможам быць упэў­нены, што прыродзе нічога не па­гражае, а наадварот, яна ў на­дзейных руках.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *