«Славянский базар в Витебске» — творчество без границ

Актуально Важное Общество

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» з’яўляецца візітнай карткай Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю культурнага дыялогу паміж рознымі народамі і краінамі.

У гэтым годзе фестываль праходзіў з 16 па 19 ліпеня ў абноўленым фармаце і стаў адным з самых маштабных open air форумаў Еўропы. Месцам яго правядзення стала тэрыторыя цэлага горада: усе мерапрыемствы праходзілі толькі на адкрытых пляцоўках. Галоўнай з іх па-ранейшаму быў Летні амфітэатр. На яго сцэне адбыліся самыя важныя мерапрыемствы «Славянскага базару». Уладальнікам Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2020» стаў беларускі спявак Раман Валазнёў. Гран-пры міжнароднага дзіцячага конкурсу таксама ў беларускай прадстаўніцы Ангеліны Ламака.

Падчас фестывалю мастацтваў таксама прайшлі пленэры дэкаратыўнага жывапісу, конкурс майстроў і традыцыйны кір-маш. На працягу 4 дзён у пленэры майстроў народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўным жы-
вапісе «Райскі сад», прысвечаным 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай, удзел прымала наша зямлячка, майстрыха раённага Дома рамёстваў Г. М. Гудоўская.

У рамках форуму адбыўся конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў». У ім прынялі ўдзел 27 майстроў з усёй рэспублікі, у тым ліку і дырэктар Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў А. І. Аўчыннікава. Дадому ўмеліца прывезла Дыплом за захаванне традыцыі роспісу па шкле.
А на імправізаваным падворку вялікім попытам карысталася прадукцыя, зробленая калектывам Бешанковіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Жадаючыя набывалі тут нататнікі, закладкі, каляндарыкі, сшыткі і шмат іншай прадукцыі.

Нацыянальную кухню і напоі на фестывалі прадставілі ўдзельнікі народнага клуба кухні, гульні і фальклору «Бараболя». Вялікі асартымент як цёплай гатовай гарбаты, так і пакетаванай можна было набыць у бешанковіцкай краме траў. Шмат эксклюзіўных рэчаў, створаных наведвальнікамі аддзялення для інвалідаў, прапаноўвалі супрацоўнікі ТЦСАН Бешанковіцкага раёна.

Годна свае вакальныя і танцавальныя дадзеныя на фестывалі паказалі народны ансамбль народнай песні «Весялуха» і калектыў бытавых танцаў «Кружалі».



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *