В Бешенковичском районе проводится месячник безопасности труда

Актуально Важное

Нягледзячы на работу, якая праводдзіцца па прафілактыцы вытворчага траўматызму, сельская гаспадарка ў рэспубліцы з’яўляецца адным з найбольш траўманебяспечных відаў эканамічнай дзейнасці.

З мэтай папярэджання вытворчага траўматызму ў перыяд правядзення масавых работ па ўборцы травяных кармоў раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне правесці з 29 чэрвеня месячнік бяспекі ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу.
Усе мерапрыемствы, якія пройдуць у рамках месячніка, будуць насіць прафілактычны характар: выезды мабільных груп, праверка тэхнічнага стану транспарту, кантроль за выкарыстаннем сродкаў індывідуальнай аховы і г.д.

— Мабільныя групы будуць правяраць не толькі забеспячэнне кіраўнікамі і службовымі асобамі ўмоў бяспечнай працы работнікаў, але і захаванне апошнімі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, патрабаванняў Правіл унутранага працоўнага распарадку, інструкцый па ахове працы і іншых нарматыўных прававых актаў, — удакладніў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. П. Ціханенка.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *