Уважаемые жители и гости Бешенковичского района!

Важное

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым 2021-м годам і Калядамі!
Галоўныя каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека вядомыя – гэта моцнае здароўе, мірнае неба над галавой, любоў і сям’я. Няхай яны заўсёды будуць з намі, няхай застаюцца непарушнымі. Вядома, наша рэальнае жыццё поўнае паўсядзённых важных клопатаў, яно патрабуе рашэння мноства надзённых задач, душэўных і фізічных сіл, духоўнай і маральнай стойкасці. Але самае галоўнае, што ад нас патрабуецца, – гэта вера ў свае сілы і нязменны аптымістычны падыход да ўсіх пачынанняў.

Год адыходзячы прынёс нашаму раёну шмат розных падзей – і радасных, і тых, што былі звязаны з пераадоленнем цяжкасцяў. Мы дзякуем усім жыхарам раёна за разуменне і актыўны ўдзел у жыцці нашага бешанковіцкага краю. Бо толькі разам мы можам дасягнуць тых мэтаў, якія ставім перад сабой.
Дарагія землякі! Няхай новы 2021-ы год падорыць вам дабрабыт, здзяйсненне запаветнай мары і ўмацуе веру ў будучыню! Ад усёй душы жадаем, каб у кожнай сям’і былі дастатак і ўтульнасць! Няхай усе вашы родныя і блізкія будуць здаровыя і шчаслівыя! Няхай радасць прыходзіць у вашы дамы і ў будні, і ў святы! З Новым годам!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *