Идёт досрочное голосование на выборах Президента

Актуально Важное Мы -- молодые Разное

У аўторак, 4 жніўня, роўна ў 10 гадзін участковыя выбарчыя камісіі сустрэлі першых выбаршчыкаў. У гэты дзень стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кастрычніцкі выбарчы ўчастак для галасавання №2 размясціўся ў будынку сярэдняй школы №2 райцэнтра. У спісе выбаршчыкаў тут налічваецца 1120 чалавек, тры з якіх будуць галасаваць упершыню.
Тут усё было гатова да прыёму наведвальнікаў: на варце супрацоўнік міліцыі, дзяжурыць інспектар РАНС, за працэсам сочаць наглядальнікі.

Першы выбаршчык не прымусіў сябе доўга чакаць. Ім стаў курсант ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксей Гаеўскі. Прад’явіўшы дакумент, які засведчвае асобу, хлопец атрымаў бюлетэнь, запоўніў яго ў кабіне для галасавання і апусціў у скрыню.

— Я ўпершыню ўдзельнічаю ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — падзяліўся ўражаннем А. Гаеўскі. — На мой погляд, гэта абавязак кожнага чалавека, бо мы не павінны быць абыякавымі, калі вызначаецца будучае нашай краіны. Нам трэба выбраць Прэзідэнта, які б правільна, мудра кіраваў нашай дзяржавай, каб наша Беларусь і надалей заставалася аўтарытэтнай на сусветнай арэне, моцнай і квітнеючай.

Дарэчы, хочацца адзначыць, што людзей на ўчастку ў гэты дзень было нямала. Правам на датэрміновае галасаванне ў першы дзень тут скарысталіся 8,1% выбаршчыкаў (у цэлым па раёне 4%).
Нагадаем, што прагаласаваць датэрмінова можна да 8 жніўня ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. А ў асноўны дзень выбараў — 9 жніўня — участкі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *