В Бешенковичском районе активно идёт уборка кукурузы

Актуально В трудовых коллективах Заботы сельские

Сельгаспрадпрыемствы Бешанковіцкага раёна пачалі ўборку кукурузы на корм жывёле. У ліку першых вывелі кормаўборачныя камбайны ў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар», СУП «Вядзерава», ДП «ПалітаддзелецАгра», КСВУП «ДраздыАгра». Самая высокая ўраджайнасць царыцы палёў у палітаддзельцаў (343,4 ц/га). Тут пад дадзеную культуру адведзена 550 га.

Зараз кукурузу нарыхтоўваюць на сілас: у траншэі для захоўвання кармоў палітаддзельскія рупліўцы ўжо заклалі 3280 тон зялёнай масы (убралі 105 га, ці 19,1%). Усяго ж у гаспадарцы плануецца нарыхтаваць больш за 14 тысяч тон сіласу.
Прыбыўшы на поле, дзе зараз кіпіць работа па ўборцы царыцы палёў, мы ўбачылі добра нам знаёмага Андрэя Міхайлавіча Аўчыннікава. Механізатар толькі ў гэтым годзе неаднойчы трапляў у аб’ектыў рэдакцыйнага фотаапарата. З размовы з кіраўніцтвам гаспадаркі мы даведаліся, што А. М. Аўчыннікаў на сваім «КВК-800» адзін скошвае кукурузу. Дапамагаюць на адвозцы зялёнай масы некалькі адзінак тэхнікі. Сярод перадавікоў на адвозцы можна назваць Ю. І. Валевіча, які на «МТЗ-1221» з прычэпам «ПС-45» адвёз больш за 1200 тон зялёнай масы. Яшчэ адзін аграрый — Д. А. Аўчыннікаў — на такой жа тэхніцы адвёз больш за 900 тон.

Зялёную масу трактары выгружаюць у траншэю. Магутны «К-700» спяшаецца раўнамерна яе размеркаваць і пачынае ўтрамбоўваць. За рулём «Кіраўца» С. А. Радкевіч. Ён ведае: кожную траншэю трэба закласці за некалькі дзён, бо толькі тады корм атрымаецца высакаякасным, калі будуць выкананы ўсе неабходныя нормы і правілы.
А. М. Аўчыннікаву доўга размаўляць няма калі. Яго агракарабель зноў стаў уздоўж прыбранай паласы і чарговы паток зялёнай масы паліўся ў кузаў сельгастэхнікі.

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *