С днём рождения комсомола!

Важное

Паважаныя камсамольцы ўсіх пакаленняў!

Віншуем вас з днём нараджэння камсамола. Сёння, 29 кастрычніка, многія з нас успамінаюць сваю камсамольскую маладосць і верных сяброў, з кім вяршылі будзённыя, але ў цэлым значныя справы, з якіх па крупінках складаўся слаўны летапіс камсамола. Гэта была ўнікальная грамадская арганізацыя. Яна стала выдатнай школай выхавання, навучыла нас актыўнай жыццёвай пазіцыі і дапамагла адбыцца ў будучыні.

   Сёлета 100-гадовы юбілей адзначыў камсамол Беларусі. З 24 па 27 верасня 1920 года праходзіў першы з’езд Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, дзе было прынята рашэнне аб аддзяленні камсамольскай арганізацыі Літвы, вяртанні камсамолу Беларусі яго ранейшай назвы і ўступлення КСМБ у Расійскі Камуністычны саюз моладзі. Гэты з’езд лічыцца часам стварэння камсамола Беларусі, ён абмеркаваў праграмы дзейнасці, прызнаў неабходным пашырыць палітыка-выхаваўчую працу. Другі з’езд КСМБ, які прайшоў у красавіку 1921 года, вызначыў асноўнай задачай камсамольцаў і ўсёй моладзі ўсялякую дапамогу дзяржаве ў барацьбе з разрухай, ажыццяўленні новай эканамічнай палітыкі.
    Правапераемнікам Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі сёння з’яўляецца грамадская арганізацыя «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».  Сёння БРСМ мае свае структуры ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, аб’ядноўвае больш за 500 тысяч творчых, дзейных, ініцыятыўных беларускіх хлопцаў і дзяўчат, увасабляе ў жыццё сотні смелых, яркіх ідэй, тысячы канкрэтных спраў, рэалізуе маштабныя праекты па грамадзянска-патрыятычным, працоўным выхаванні моладзі, прапагандзе здаровага ладу жыцця і спорту.

 Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што ўсё зробленае камсамольцамі розных пакаленняў не прайшло бясследна, запатрабавана часам і можа служыць маральным арыенцірам для сучаснай моладзі. Здароўя ўсім вам, новых жыццёвых здзяйсненняў, дабра, аптымізму і жыццялюбства!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *