Уважаемые работники и ветераны культуры, участники творческих коллективов района!

Важное

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Дзякуючы вашаму таленту, нястомнаму творчаму пошуку і штодзённай стваральнай працы пра наш край ведаюць далёка за яго межамі. Вамі захапляюцца і вам апладзіруюць, з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з творчасцю. Вялікі дзякуй за прафесіяналізм, захаванне і прымнажэнне багатай беларускай духоўнай спадчыны, творчае стаўленне да справы, вернасць ёй і поўную самааддачу, актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў, дабрабыту. Няхай вашымі нязменнымі спадарожнікамі будуць натхненне, прызнанне і дасягненні! Упэўнены, што ваш талент і майстэрства будуць і надалей знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах землякоў.

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *