Уважаемые труженики агропромышленного комплекса Бешенковичского района, ветераны отрасли!

Главное

Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Спакон веку праца на зямлі была самым высакародным заняткам. І ў гэты дзень мы аддаём даніну павагі людзям самай мірнай прафесіі. Справай усяго жыцця вы выбралі нялёгкую, але надзвычай важную працу. Ваш высокі прафесіяналізм – аснова ўстойлівага росту вытворчасці ў галіне сельскай гаспадаркі рэгіёна.

Вядома, многія задачы яшчэ не вырашаны намі ў поўнай меры. Неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці малака і мяса, больш актыўна ўкараняць у аграрным сектары высокія тэхналогіі. Не менш важна ствараць камфортныя ўмовы жыцця на вёсцы, каб моладзь заставалася тут, бачыла перспектывы. Сёння мы ведаем, як дабіцца вырашэння пастаўленых задач. І галоўнай умовай увасаблення ўсіх задумак у жыццё з’яўляецца ваша працавітасць і любоў да малой радзімы.
Дарагія працаўнікі вёскі! Мы дзякуем вам за стваральную працу на карысць Бешанковіччыны! Жадаем невычэрпнай энергіі, стабільнасці ў працы, ажыццяўлення новых ідэй, а таксама здароўя і дабрабыту вам і вашым сем’ям! Няхай у вашым прафесійным жыцці будзе шмат перамог і вялікіх дасягненняў! Са святам!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *