В Бешенковичах прошла очередная осенняя ярмарка

Актуально Важное Год малой родины

Другі восеньскі кірмаш у Бешанковічах прайшоў у мінулую суботу. Пазітыўнаму настрою пакупнікоў спрыяла добрае надвор’е, а таксама шчодрыя і багатыя гандлёвыя рады.

На кірмашы заўсёды пануе асаблівы дух. Яшчэ на падыходзе да плошчы нам чулася музыка. «Каму карасі! Каму капуста!» – даносілася з розных куткоў. Гэта заклікалі да сябе гандляры. Трэба сказаць, гандаль ішоў добра. Галоўным таварам забяспечылі сельгаспрадпрыемствы раёна. Асаблівым попытам карысталася бульба, збожжа, мяса… Сваю прадукцыю прадаставілі Бешанковіцкі філіял аблспажыўтаварыства, мясцовыя фермеры, былі таксама і заезджыя гандляры – з Віцебска, Брэста…

Чаго тут толькі не было! Саджанцы яблынь і груш, цацкі, цёплыя шкарпэткі, тарты і розныя прысмакі, ягады і арэхі, нават жывая рыба (за ёй былі, напэўна, самыя вялікія чэргі) – прадукцыі удосталь, толькі б грошай хапіла, ідзі, выбірай і набывай, што пажадае душа! Дарэчы, кожны імкнуўся паказаць свой тавар як найлепшы. Цікавасць жыхароў выклікалі бяспройгрышныя латарэі: жадаеш папытаць шчасця – заплаці 2,5–3 рублі і цягні паперку з надпісам. А выйгрыш які? Ужо як каму пашанцуе, але ў накладзе не застанешся.

Людзі няспешна абыходзілі рады, прыглядаліся да цэн, куплялі, хто за чым прыйшоў, словам, стваралі запас на зіму. Аднак, нават ужо калі ўсё неабходнае было набыта, разыходзіцца не спяшаліся. Адны чакалі машыну, каб даставіць пакупкі дадому, другія спыняліся пагутарыць з даўнімі знаёмымі. Дзе яшчэ, як ні на кірмашы, пахваліцца ўдалымі набыткамі? Дзякуючы стараннасці, самаадданай працы сельгасвытворцаў і ўсіх жыхароў нашага краю ёсць хлеб на стале, ёсць шчодры ўраджай, які абяцае харчовую бяспеку і дабрабыт!



Теги:

1 комментарий по теме “В Бешенковичах прошла очередная осенняя ярмарка

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *