Сергей Матиевский из Бешенкович снова в числе призёров

Актуально Спорт

Спаборніцтвы па дартсе сярод ветэранаў фізічнай культуры і спорту прайшлі ў Лядовым палацы ў Віцебску. Турнір сабраў больш за 30 дартсменаў з усіх раёнаў вобласці.

Удзел у мерапрыемстве прыняў прадстаўнік ФСК «Дзвіна» Сяргей Маціеўскі (на здымку). Зямляк, вядомы ў нас як цяжкаатлет, адкрыў для сябе новы від спорту, у якім здолеў дасягнуць значных поспехаў. Ён і ў гэты раз не толькі годна абараняў гонар Бешанковіччыны. Удача і трапнасць вока не падвялі багатыра. Дадому спартсмен прывёз бронзу.

– Перамога стала для мяне нечаканасцю, – сціпла заўважыў Сяргей Сяргеевіч. – Я прыемна ўражаны і задаволены сяброўскай атмасферай спаборніцтваў. Увогуле ж, на маю думку, навучыцца выпускаць стралу ў мішэнь можа кожны. Галоўнае – рэгулярна трэніравацца. Тым больш, што дадзены від спорту не патрабуе спецыяльнай спартыўнай формы. Ім можна займацца дзе заўгодна, бо інвентар для гульні просты і даўгавечны. Важна толькі мець цярпенне, працавітасць і ўменне канцэнтравацца.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *