Выездной приём граждан в Бешенковичском райисполкоме провела В.В.Заболуева

Актуально Важное Общество

Магчымасць задаць пытанне па цікавай тэме, знайсці на яго патрэбны адказ ці папрасіць дапамогі ў вырашэнні праблемы сёння ёсць у кожнага прыдзвінца. Папросту звязацца з кіраўніцтвам раёна, спецыялістамі службаў могуць не толькі жыхары райцэнтра, але і самых аддаленых сельскіх населеных пунктаў.

Работа са зваротамі грамадзян – рэгулярная, і яна мае розныя формы. «Прамыя лініі» з насельніцтвам, напрыклад, праходзяць кожную суботу, у райвыканкаме арганізавана работа грамадскай прыёмнай. А ў мінулую пятніцу выязны прыём грамадзян у раённым выканаўчым камітэце правяла старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама В. В. Забалуева.

Старшынёй камітэта Вераніка Віктараўна прызначана нядаўна. Выязны прыём грамадзян у Бешанковічах для яе першы на новай пасадзе, хаця ў камітэце эканомікі працуе з 2011 года: прайшла працоўны шлях ад вядучага спецыяліста да кіраўніка.
Як паказала гадзіна, адведзеная на сустрэчу з насельніцтвам, пытанняў, якія патрабавалі вырашэння на ўзроўні абласных органаў кіравання, у прыдзвінцаў не было. Напрошваецца выснова, што службы райвыканкама знаходзяцца на сваім месцы, усе праблемы людзей вырашаюцца штодзённа ў рабочым парадку, як і павінна быць. Пацвердзіла яе і В. В. Забалуева, а яшчэ дала высокую ацэнку рабоце нашых спецыялістаў, адзначыўшы іх кампетэнтнасць, гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу.

Старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама В. В. Забалуева і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па эканоміцы Таццяна Іванаўна Ждановіч абмеркавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, выкананне ў рэгіёне прагнозных паказчыкаў. Сустрэча праходзіла напрыканцы месяца, таму на кантролі ўлады знаходзілася і пытанне своечасовай выплаты заработнай платы, у прыватнасці, працоўным калектывам НВП «Белкатламаш» ААТ і дзяржаўнага прадпрыемства «ДраздыАгра».

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *