Юные артисты из Бешенковичского района не перестают радовать земляков своими талантами

Актуально

Мы заўсёды з цікавасцю чакаем іх удзелу ў новых спаборніцтвах, з задавальненнем сочым за поспехамі. Нядаўна III Міжнародны шматжанравы фестываль «Белавежская зорка», які праходзіў у фармаце дыстанцыйнага ўдзелу, стаў зорным часам для калектыву эстраднага танца «Freedance» Бешанковіцкай ДШМ і яго кіраўніка В. А. Жукавай.

У намінацыі «Харэаграфічнае мастацтва» ўдзельнічалі 124 творчыя калекты-вы. Усяго ж у фестывалі іх было 349 з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа. Ацэньвала конкурс журы з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Літвы і Малдовы. Вельмі радуе, што нашы танцоры не толькі годна паказалі сябе, але і заваявалі пачэснае званне лаўрэатаў І і ІІ ступеняў за кампазіцыі «Мая сям’я» і «Funny dance». Віншуем юных землякоў!

                                                  ****************************************************************************

                                                                       Зорны час маленькіх «вірацеечак»

Новыя старонкі ў творчай біяграфіі з’явіліся і ў эстраднай студыі «Вірацея» РЦДіМ. Новы калектыў узнік у верасні, пад кіраўніцтвам І. І. Паўлоўскай аб’яднаны 15 спевакоў (вучні з 2 па 11 класы). Дзеці з задавальненнем спяваюць пад акампанемент фартэпіяна і a capella.

Аднак, нягледзячы на тое, што займа-юцца толькі некаль-кі месяцаў, юныя прыдзвінцы ўжо гуч-на аб’явілі пра сябе. Адбылося гэта пад-час міжнароднага фестывалю мастац-ваў Gomel Fest — 2020. Самая ма-ленькая ўдзельніца калектыву — Дар’я Надзёжка — (юная спявачка яшчэ хо-дзіць у дзіцячы са-док) стала лаўрэа-там ІІ ступені. Воль-га Астапчык і Вар-вара Чаплінская — дыпламанты І і ІІ ступеняў. Зараз ар-тысты актыўна ры-хтуюцца да VI рэс-публіканкага агля-ду-конкурсу дзіця-чай творчасці «Доб-ры дзень, свет!», а яшчэ плануюць стварыць квартэт ці квінтэт. Так тры-маць!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *