Председатель Бешенковичского райисполкома Г.В.Унукович продолжает проводить встречи в трудовых коллективах

VI Всебелорусское народное собрание Актуально Важное

Сустрэча старшыні раённага выканаўчага камітэта Галіны Уладзіміраўны Унуковіч з працоўным калектывам участка паштовай сувязі Бешанковіцкага аб’яднанага цэха паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» праходзіла напярэдадні светлага свята Нараджэння Хрыстова, таму пачалася яна з віншаванняў кіраўніка раёна, цёплых пажаданняў калектыву, які годна завяршыў 2020 год, выканаў усе даведзеныя заданні.

Як паведаміла начальнік участка Вольга Аляксандраўна Адзінцова, на Бешанковіччыне сёння дзейнічаюць 13 аддзяленняў паштовай сувязі, 2 пункты паштовай сувязі, у якіх працуюць без малага 60 чалавек. Усе аддзяленні рэнтабельныя.
«Дзякуй вам і кіраўніцтву абласнога філіяла за абноўленае паштовае аддзяленне ў Драздах, — сказала Галіна Уладзіміраўна. — Такімі сучаснымі і камфортнымі для паштавікоў і кліентаў яны павінны быць ва ўсіх населеных пунктах. А для гэтага трэба ўкладваць грошы ў іх развіццё.» Абнаўлення, зазначыла кіраўнік раёна, патрабуе таксама адміністрацыйны будынак участка паштовай сувязі, які знаходзіцца ў цэнтры гарпасёлка, і прылеглая да яго тэрыторыя. Плануецца, што такое стане магчымым ужо ў наступным 2022-м годзе, калі раён будзе адзначаць 575 гадоў з дня першага згадвання Бешанковіч у гістарычных летапісах.
Людзям было цікава з першых вуснаў пачуць інфармацыю пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Бешанковіччыны ў 2020 годзе. Ён быў складаным, непрадсказальным з-за пандэміі, сусветнага эканамічнага крызісу, аднак працоўныя калектывы спрацавалі лепш, чым у 2019-м, калі было выканана толькі 6 з 13 даведзеных прагнозных паказчыкаў.

Уважліва слухалі паштавікі і пра прычыны, якія не дазволілі дасягнуць усіх пастаўленых мэтаў. Не ўсё атрымалася так, як планавалася, але ў цэлым раён завяршыў год нядрэнна, ёсць паступальны рух наперад, своечасова выплочваецца заработная плата, вырашаюцца праблемы, звязаныя з рамонтам дарожнай сеткі, вулічнага асвятлення, жылля, аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, добраўпарадкаваннем райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.
У новым годзе, які ўпэўнена ўжо крочыць па краіне, пачатая работа будзе працягнута, рэалізаваны новыя планы. Гэта завяршэнне капітальных рамонтаў у сярэдняй школе №1 г. п. Бешанковічы, Бешанковіцкай дзіцячай школе мастацтваў, Астровенскай дзіцячы сад-сярэдняй школе. Плануецца пачатак рамонтных работ у сярэдняй школе №2 г. п. Бешанковічы, абнаўляецца цэнтральная раённая бальніца. А самае важнае цяпер — захаваць здароўе людзей, падоўжыць гады жыцця.

На каранавірусную інфекцыю хварэюць людзі ўсіх узростаў, ёсць яе ахвяры і ў нашым раёне. Аднак, запэўніла Галіна Уладзіміраўна, сітуацыя кантралюемая. Калі, скажам, 27 і 28 красавіка мінулага года, у першую хвалю пандэміі, у раёне было 68 хворых, у каго дыягнаставалі пнеўманію, у тым ліку 35 — каранавірусную, то ў дзень сустрэчы на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы з пнеўманіямі знаходзіліся 35 чалавек, у 12 з іх дыягнаставалі каранавірус. У 8 чалавек назіралася ўскладненая плынь хваробы, але ніхто не быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, не знаходзіўся ў рэанімацыі. Бешанковіцкая ЦРБ забяспечана медпрэпаратамі на паўтара месяца наперад. Хоць расслабляцца рана, масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне застаюцца важнымі мерамі прафілактыкі. Магчыма, пасля навагодніх і калядных святаў, калі многія, нягледзячы на папярэджванні медыкаў, хадзілі ў госці адзін да аднаго, будзе новы ўздым хваробы, але панікаваць нельга. Страх таксама разбурае здароўе чалавека, пазбаўляе яго сіл, жадання змагацца за ўласнае жыццё, упэўнена Г. У. Унуковіч.

Стабільна развівацца і ісці наперад — гэтыя словы кіраўніка раёна сталі лейтматывам сустрэчы. Кожны меў магчымасць задаць Галіне Уладзіміраўне сваё пытанне і атрымаць на яго адказ, папрасіць дапамогі ў вырашэнні жыццёвых праблем. Кіраўніку раёна важна ведаць, што хвалюе насельніцтва, якія задачы вырашаюць работнікі таго ці іншага прадпрыемства. А калі людзі інфармаваныя, у іх менш пытанняў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *