Уважаемые жители и гости Бешенковичского района!

Актуально

Сардэчна віншуем Вас з Раством Хрыстовым!
Гэта свята нагадвае нам пра лепшае, што ёсць у нашым жыцці, — пра веру, міласэрнасць і чала-векалюбства. Раство Хрыстова – гэта чаканне цуду, урачыстасць любові, імкненне да дабра і гармонія.

У такія дні мы асабліва ясна ўсве-дамляем, што мір і спакой на роднай зямлі залежаць ад нас саміх. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам заха-ваць дабрабыт у краіне, зрабіць яе яшчэ багацей і прыгажэй.
Няхай у гэтыя светлыя дні вашы сэрцы напоўняцца верай і надзеяй. Няхай гэта вялікае свята сагравае вас, дае сілы ў пераадоленні нягод. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту на доўгія гады!

Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *