Директору ГУО «Бешенковичский центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации» Е.И.Мороз присвоено звание «Человек года Витебщины»

Актуально Важное

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме спецыяльнай адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Бешанковіцкага раёна дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» А. І. Мароз прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны». Гэтай узнагароды ў намінацыі «Сацыяльная сфера» яна ўдастоена рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта №52 ад 9 лютага 2021 года. Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў абласным цэнтры сёння, 19 лютага.

Узнагарода не выпадковая, хоць, па словах Алены Іва наўны, добрая навіна, якая прыйшла ў раён у канцы мінулага тыдня, заспела яе знянацку. За шматгадовую і добрасумленную працу А. І. Мароз у 2018 годзе была занесена на раённую Дошку гонару, у мінулым— на Дошку гонару аддзела па адукацыі райвыканкама. Па выніках работы за 2020 год ДУА «Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна‑развіваючага навучання і рэабілітацыі» таксама занесена на Дошку гонару аддзела па
адукацыі райвыканкама. А яе дырэктар узнагароджана Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Працоўную дзейнасць Алена Іванаўна пачала ў 1992 годзе выхавальнікам дзіцячага садка №5 г.п. Бешанковічы. У 1996 годзе была пераведзена на пасаду метадыста па дашкольным выхаванні раённага вучэбна‑метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама. З 2002-га працуе дырэктарам ДУА «Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». З 30 гадоў агульнага стажу работы дзейнасць у гэтай галіне ў А. І. Мароз займае 20
гадоў. 18 з іх — у якасці кіраўніка цэнтра.

Добрасумленны падыход да справы, высокая ступень адказнасці пры выкананні сваіх службовых абавязкаў, кампетэнтнасць у пытаннях спецыяльнай адукацыі, працоўнага i гаспадарчага заканадаўства дазволілі ёй стаць дасведчаным, граматным, умелым кіраўніком, які добра ведае і дакладна выконвае ўсе патрабаванні нарматыўных прававых актаў, з’яўляецца выдатным арганізатарам педагагічнага калектыву.

Пасля заканчэння ў 1995 годзе Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, атрымаўшы спецыяльнасць «Педагогіка і псіхалогія дашколь-
ная, псіхалогія», Алена Іванаўна ў 1998 годзе скончыла магістратуру Нацыянальнага інстытута адукацыі, з’яўляецца магістрам педагагічных навук. А. І. Мароз у пэўнена: каб вучыць іншых, кожны спецыяліст, а кіраўнік — у асаблівасці, павінен пастаянна ўдасканальваць свой адукацыйны ўзровень.

Сёння Алена Іванаўна прымае актыўны ўдзел у рабоце і арганізацыі дзесяці абласных семінараў, у тым ліку трох — на базе Бешанковіцкага раёна. Падтрымлівае
цесную сувязь з абласным і раённымі цэнтрамі карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Віцебскай вобласці.

— Мы вельмі рады за Алену Іванаўну,— кажуць работнікі Бешанковіцкага ЦКРНіР,— яна вартая ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Наш дырэктар — сапраўдны лідар, дасведчаны, граматны педагог, мудры, паважаны, аўтарытэтны кіраўнік. Працаваць з ёй — адно задавальненне. За ёй лёгка ісці следам, глядзець у адным накірунку, правільна арганізоўваць заняткі ў вучэбных класах, вучыцца, укараняць у працу новыя методыкі.

Патрабавальнасць да сябе і падначаленых і дапамагаюць накіроўваць работу калектыву ў патрэбнае рэчышча. Алена Іванаўна заўсёды ў курсе ўсіх інавацый, якія тычацца работы з асаблівымі дзецьмі і дапамагаюць наладжваць цесную сувязь з бацькамі. Бо догляд дзяцей з асаблівасцямі развіцця — важкі груз, які кладзецца ў першую чаргу на плечы тат і мам. Таму важна, каб побач былі людзі, надзеленыя душэўным цяплом і дабрынёй, гатовыя раздзяліць іх з бацькамі. Адказнасць велізарная, таму ў калектыве няма выпадковых людзей. Спецыялісты цэнтра пастаянна самаўдасканальваюцца і павышаюць педагагічнае майстэрства. Вучацца, удзельнічаюць у семінарах, конкурсах, майстар-класах, набываюць прафесійны вопыт, дзеляцца ім з калегамі. Ім заўсёды даюць слова, і ім заўсёды ёсць што сказаць.

Расквечваць святло сваіх выхаванцаў у рознакаляроўе нялёгка, але педагогі цэнтра ўмеюць дарыць магчымасць асаблівым дзецям адчуць шчасце жыцця, сяброўства і радасць перамогі над сваімі праблемамі. Алена Іванаўна ўнесла важкі ўклад у развіццё рэгіянальнай сістэмы спецыяльнай адукацыі. Арганізаваная ёю на высокім узроўні работа дазволіла ажыццявіць у нашым раёне стопрацэнтны ахоп дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай. (У 2018/2019 навучальным годзе, напрыклад, такую дапамогу на Бешанковіччыне атрымлівалі 256 дзяцей, у 2019/2020-263, у 2020/2021-276 дзяцей).

Граматна А лена Іванаўна арганізуе і дзейнасць па прыцягненні спонсарскіх сродкаў, у тым ліку замежнай бязвыплатнай дапамогі, для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. Толькі ў 2018-2020 гадах на дадзеныя мэты прыцягну та больш за 20 тысяч рублёў. У 2019 годзе сумесна з Жаночай гільдыяй
ААН у Жэневе рэалізаваны гуманітарны праект «Шлях да здароўя» па набыцці пакоя сэнсарнай інтэграцыі «Дом савы» на суму больш як 9 тысяч рублёў.

Настойлівасць у давядзенні пачатай справы да канца, выканаўчасць, дысцыплінаванасць, прынцыповасць, уменне ўзяць на сябе адказнасць, знайсці ў зносінах з калегамі правільны да іх падыход, здольнасць глыбока аналізаваць стан спраў ва ўстанове адукацыі і прымаць эфектыўныя рашэнні і вылучаюць гэтага выдатнага педагога і кіраўніка сярод калег, кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Шмат у чым дзякуючы Алене Іванаўне спецыялісты і выхаванцы Бешанковіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ідуць асаблівай дарогай — дарогай дабра. І гэта адчуваецца ва ўсім: у чулым і мудрым кіраўніку, у клопаце і цярпенні, з якімі ставяцца да сваёй справы педагогі, у дзецях, для якіх цэнтр стаў другім домам, дзе ім заўсёды ўтульна і камфортна.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *