Весна — время наводить порядок!

Год народного единства Наш бешенковичский край

Фото из открытых источников

Вясной прырода не толькі ажывае, але і агаляе ўсё, што хавалася пад снегам. Смецце ў розных варыяцыях: пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, бляшаныя банкі, недакуркі, пачкі з-пад цыгарэт і іншая «прыгажосць»… Менавіта таму вясна традыцыйна з’яўляецца часам вялікай уборкі.
Парадак і чысціня населеных пунктаў нашага раёна залежаць не толькі ад спецыялізаваных службаў. Навесці парадак на сваіх прысядзібных участках, калі справа тычыцца прыватных домаўладанняў, або на падведамасных тэрыторыях, якія замацаваны за арганізацыямі і прадпрыемствамі, — справа агульная.
Хутка ў раёне будзе дадзены старт традыцыйнаму месячніку па добраўпарадкаванні, за час правядзення якога плануецца выканаць вялікі аб’ём работ. Але ўжо зараз кожны з нас можа ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне роднага краю. Напрыклад, прыбраць смецце пасля сходу снежнага покрыва. Давайце сустрэнем вясну чысцінёй!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *