В агрогородке Улла прошёл очередной День Совета

Актуально Важное

У пятніцу задаць пытанні раённай уладзе маглі жыхары Ульскага сельсавета — тут праходзіў традыцыйны Дзень Савета. Рабочыя групы з ліку прадстаўнікоў раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікоў раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведалі населеныя пункты, размешчаныя ў ульскай зоне, пагаварылі з мясцовымі жыхарамі. Жывыя зносіны, вядома, дапамагаюць ацаніць сітуацыю ў кожнай вёсцы.

Зжыхарамі аграгарадка Ула сустрэлася рабочая група пад кіраўніцтвам стар шыні райвыканкама Г. У. Унуковіч. — Перш чым даць слова прысутным у сельскім
Доме культуры ўлянам, Галіна Уладзіміраўна расказала пра эпідсітуацыю з каранавірусам ў раёне. Як было адзначана, напярэдадні адбылося пасяджэнне штаба па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі раёна, на якім у сувязі з ростам колькасці хворых было прынята рашэнне аб
увядзенні забароны на правядзенне масавых мерапрыемстваў у закрытых памяшканнях, а таксама аб рэалізацыі цэлага шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў. На жаль, як паказвае практыка, большасць нашых землякоў грэбуюць рэкамендацыямі аб захаванні масачнага рэжыму, сацыяльнага дыстанцыявання.

Кіраўнік раёна заклікала прысутных паклапаціцца пра сваё здароўе, прышчапіцца ад каранавірусу і выконваць меры прафілактыкі. Пытанні жа, якія агучылі ўляне, Галіна Уладзіміраўна ўзяла на асабісты кантроль. Тычыліся яны ў асноўным добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі. Людзі прасілі звярнуць
увагу на стан дарог у аграгарадку, скарэктаваць графік руху смеццявоза, усталяваць дадатковыя кантэйнеры. Наконт збору смецця ў Уле тлумачэнні даў дырэктар УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік». Па словах Ігара Георгіевіча, на гэты год запланавана правядзенне дзяржаўнай установай «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» маніторынгу па назапашванні адходаў па Бешанковіцкім раёне, пасля чаго будзе выдадзена тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне,
якое ўрэгулюе дзейнасць камунальнай службы ў галіне працы з ДМР.

Уздымалі вяскоўцы і пытанні, звязаныя з выдаленнем аварыйных дрэў, нязручнага графіка руху аўтобусаў, па-ранейшаму вялікай праблемай для жыхароў аграгарадка застаюцца зграі бадзяжных сабак… У цяперашні час у Уле праводзіцца рэканструкцыя ліній электраперадачы. Але некаторым не падабацца, што ў
працэсе працы энергетыкі парушаюць цэласнасць праезнай часткі. Г. У. Унуковіч здзівіла такая пазіцыя, яна мяркуе, што такія часовыя нязручнасці можна і пацярпець. Сёння жыхары многіх населеных пунктаў раёна чакаюць сваю чаргу, каб ацяпляць дамы электрычнасцю, улянам, можна сказаць, пашанцавала, яны адны з першых атрымаюць такую магчымасць. І з меркаваннем старшыні райвыканкама людзі пагадзіліся. Як і з тым, што толькі разам, пры ўдзеле кожнага можна зрабіць жыццё на вёсцы прыгажэй і камфортней.

                                                 Разговор с жителями деревни Броды.

«Не разумею перакананні асобных у тым, што хтосьці павінен прыйсці і зрабіць за іх ўсё,— падтрымала размову жыхарка Улы Тамара Піліпаўна Кудзіна.— Давайце пачнем з сябе! Не трэба перакладаць абавязкі па навядзенні парадку на роднай зямлі на каго-небудзь. Калі кожны ўнясе свой уклад у агульную
справу, напрыклад, прыбярэцца каля дома і прылеглай да яго тэрыторыі, пасадзіць кветкі, лішні раз выйдзе на суботнік, наш агульны дом зменіцца
ў лепшы бок…»

Раённая ж улада заўсёды гатова падтрымліваць прапановы людзей, падстаўляць сваё плячо. Трэба сказаць, што размова ў Ульскім СДК атрымалася даволі шчырай. Шмат добрых слоў уляне адрасавалі работнікам амбулаторыі, устаноў культуры і адукацыі, аб’ектаў гандлю, кіраўніцтву ліцэя. Знаходзяць вяскоўцы
паразуменне і з мясцовай уладай. Разыходзіліся людзі ў прыўзнятым настроі— і пра набалелае выказаліся, і сваімі разважаннямі пра сэнс жыцця падзяліліся…
* * *
Прыкладна ў такім жа рэчышчы прайшлі сустрэчы і ў іншых насе леных п у нкта х. Як адзначылі ўдзельнікі рабочых груп на падвядзенні вынікаў Дня Савета,
вяскоўцы з задавальненнем пагутарылі з гасцямі, распавялі ім пра свае клопаты і спадзяванні, многія ўнеслі свае прапановы па шэрагу надзённых пытанняў. Усе яны пачутыя і будуць разгледжаны ў самыя кароткія тэрміны.

Светлана ВОРОШКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *