В Бешенковичском районе стартовала новогодняя добровольная акция «Наши дети»

Актуально Общество

   10 снежня ў нашай краіне быў дадзены старт навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Урачыстыя мерапрыемствы ў яе рамках пройдуць і ва ўстановах адукацыі Бешанковіцкага раёна.

 Як паведаміла рэдакцыі намеснік начальніка аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта Алена Цімафееўна Карбоўская, для дзяцей у гэтыя дні будуць арганізаваны і праведзены конкурсы малюнкаў, навагодніх паштовак, цацак, тэматычныя выставы, відэавіншаванне і іншыя навагоднія мерапрыемствы.

Падчас акцыі кіраўнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведаюць дзіцячыя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцу. Яны павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі, уручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Усе мерапрыемствы пройдуць з захаваннем антыкаранавірусных мер. У Новы год кожнае дзіця павінна адчуць клопат дарослых.

  Распараджэннем старшыні райвыканкама  ў  раёне створаны арганізацыйны камітэт па правядзенні мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Яго ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Г. А. Філіпенка. Плануецца, што на навагоднім свяце ў Палацы Рэспублікі і навагоднім балі ў Палацы Незалежнасці ў г. Мінску, якія пройдуць 23 і 24 снежня, сярод 4 тысяч удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны будуць і трое прадстаўнікоў Бешанковіччыны. Усяго з Віцебскай вобласці на галоўную ёлку краіны паедуць 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары ​​дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і іншыя.

28 снежня адбудзецца дабрачынная елка. У 10 гадзін на яе з’едуцца дзеці,  якія жывуць на вёсцы, а ў 13 гадзін — школьнікі з Бешанковічаў, усяго ўдзел у мерапрыемстве прымуць 110 чалавек. 29 снежня 950 школьнікаў з усіх раёнаў Віцебшчыны будуць чакаць на дабрачыннай елцы ў абласным цэнтры. Удзел у гэтым чароўным свяце прымуць і 25 юных жыхароў нашага раёна.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *